у аснове якой пашкоджанне міякарда ад парушэння кровазвароту ў сувязі з атэрасклерозам сасудаў ці ўтварэннем тромбаў у нязменных сасудах; адна з найб. пашыраных хвароб і асн. прычын інваліднасці, смяротнасці. Ішэмічная хвароба бывае ў розных органах (галаўным мозгу. нырках і інш.). Мае формы: раптоўная каранарная смерць, стэнакардыя (напружаная, што ўзнікла ўпершыню, стабільная, прагрэсіруючая, спантанная), інфаркт міякарда, постінфарктны кардыясклероз, парушэнне сардэчнага рытму. сардэчная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўтычнае, зрэдку хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патало́гія, ‑і, ж.
1. Навука пра ўмовы, прычыны, заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хваробных працэсаў у арганізме чалавека і жывёлы. Лекцыі па агульнай паталогіі.
2. Адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма. Паталогія галаўнога мозгу.
3.перан.Кніжн. Адхіленне ад нормы ў чым‑н. Паталогія паводзін.
[Ад грэч. páthos — хвароба і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Якаўлевіч) (22.12.1838, г. Харкаў, Украіна — 18.7.1923),
расійскі біяхімік, заснавальнік рус.навук. школы біяхімікаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Брат В.Я.Данілеўскага. Скончыў Харкаўскі ун-т (1860). З 1863 праф. Казанскага, з 1885 Харкаўскага ун-таў, з 1892 у Ваенна-мед. акадэміі ў Пецярбургу (у 1906—10 рэктар). Навук. працы па хім. будове і абмене бялкоў, энзімалогіі, біяхіміі харчавання. Распрацаваў метад выбіральнай адсорбцыі, прапанаваў навук. класіфікацыю бялкоў мозгу, «тэорыю элементарных радоў». Выдаў «Фізіялагічны зборнік» (т. 1—2, 1888—91, разам з братам В.Я.Данілеўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАФАМІ́Н, 3,4-дыоксіфенілэтыламін,
медыятар нерв. сістэмы з групы катэхоламінаў, нейрагармон, C6H3(OH)2CH2CH2(NH2). У многіх беспазваночных нейроны, якія выкарыстоўваюць Д. як медыятар (дафамінэргічныя), часта канцэнтруюцца ў перыферычных чуллівых утварэннях, у больш высокаарганізаваных прадстаўнікоў уключаюцца ў склад цэнтр. гангліяў (інтэрнейроны). Дафамінэргічныя нейроны пазваночных утвараюць некалькі скопішчаў, пераважна ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе, ёсць у нюхальных цыбулінах і сятчатцы. Д. — прадуцэнт храмафінных клетак, радзей — клетак іншага паходжання (напр., клеткі злучальнай тканкі ў жвачных). Функцыя Д. ў міжклетачных узаемадзеяннях ажыццяўляецца праз дафамінавыя рэцэптары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАТО́МА (ад гемата... + ...ома),
абмежаванае збіранне крыві ў тканках з утварэннем у іх поласці, дзе знаходзіцца кроў. Узнікае пры пашкоджанні крывяносных сасудаў ад удараў, паталагічных працэсаў, пасля хірург. аперацый або пры зніжанай згусальнасці крыві. Утвараецца пад скурай, надкосніцай, у мышцах, слізістых абалонках, ва ўнутр. органах і інш. Невял. гематома рассысаецца, вакол вял. развіваецца запаленчы працэс з утварэннем шчыльнай капсулы. Пры ўзнікненні гематомы з’яўляюцца прыпуханне, сярэдняя балючасць, кровападцёк. Лячэнне фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках (напр., гематома ў галаўным мозгу, печані, селязёнцы і інш.) хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС ((Hess) Вальтэр Рудольф) (17.3.1881, г. Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12.8.1973),
швейцарскі фізіёлаг. Д-р медыцыны (1906). Вучыўся ва ун-тах Швейцарыі і Германіі (1900—05). З 1913 выкладаў фізіялогію ва ун-тах Цюрыха і Бона, у 1917—51 праф. і дырэктар фізіял. ін-та ў Цюрыху. Вызначыў механізм, які каардынуе ўздзеянне прамежкавага мозга на ўнутр. органы, яго інтэгратыўную ролю ў здзяйсненні вегетатыўных, паводзінскіх і рухальных рэакцый, тапаграфічнае прадстаўніцтва эмоцый «раз’юшанасці» і «страху» ў прамежкавым мозгу. Нобелеўская прэмія 1949 (разам з А.К.Монішам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯТЭРАПІ́Я (ад крыя... + тэрапія),
лячэнне з выкарыстаннем нізкіх для арганізма тэмператур. Грунтуецца на даных крыябіялогіі і агульнай медыцыны аб уплыве холаду на цеплакроўных жывёл і чалавека. Здаўна прымянялася ў форме абгортвання цела ці яго частак мокрымі халоднымі прасцінамі, абкладвання лёдам. Мае станоўчы эфект пры запаленчых працэсах, вонкавых і ўнутр. крывацёках, абсцэсах, ацёках, траўмах і інш.Мясц. (лакальнае) замарожванне тканак — адзін з дапаможных метадаў агульнай крыяхірургіі; у мікрахірургіі К. іншы раз выкарыстоўваецца як асн. метад лячэння, асабліва пры аперацыях на воку і галаўным мозгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАЦЫ́ТЫ [ад лімфа + ...цыт(ы)],
адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў) у пазваночных жывёл і чалавека. Шарападобныя клеткі з авальным ядром і цытаплазмай, багатай рыбасомамі. Складаюць 19—37% лейкацытаў перыферычнай крыві. Адрозніваюць малыя, сярэднія і вялікія. У млекакормячых і птушак паходзяць са стваловых крывятворных клетак і складаюць 2 групы: Т-Л. ўтвараюцца ў тымусе, В-Л. — у фабрыцыевай сумцы або касцявым мозгу. Іх патомкі ў дарослых арганізмах размнажаюцца ў селязёнцы, лімфатычных вузлах і лімфоідных фалікулах дыхальнага і стрававальнага трактаў. Асн. функцыя — імуналагічная. Якасная і колькасная ацэнка Л. мае значэнне ў дыягностыцы захворванняў.