Мэтэ́лык ’мятлік, матыль’ (Дразд.). Укр. метелик. Да мятлік* (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матылічыць ’кружыцца’ (Ян.). Адназоўнікавы дзеяслоў. Да маты́ль > матылёк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабачкаматыль’ (Інстр. II). Рус. ба́бочка, укр. (бойк.) ба́бочка ’тс’. Памяншальная форма ад ба́бка (гл.), якая абазначала і розных насякомых. У аснове называння ляжыць уяўленне, што душа памершага (продка, бабулі) працягвае сваё існаванне ў выглядзе матыля. Як семантычную паралель параўн. рус. дыял. ду́шачкаматыль’ (ад душа́), новагрэч. ψυχάριматыль’ (< ψυχή ’душа’), лац. animula, animulus ’начны матыль’ (< anima ’душа’). Патабня, К истории, 4, 78; РФВ, 7, 69; Праабражэнскі, 1, 10; Фасмер, 1, 100. Але Махэк (Studie, 118 і наст.) лічыць, што справа ідзе аб уяўленні пра «бабу-чарадзейку» (з гэтым згаджаецца Важны, O jménech, 86, гл. таксама Лапацін, Этимология, 1963, 288, дзе прыводзяцца новыя семантычныя аргументы). Не пераконвае Ёль, Elern., 99 (слав. babaматыль’ — гэта народнаэтымалагічнае пераўтварэнне першапачатковай элементарнай «вобразнай» асновы тыпу pepe‑, якая маецца ў розных мовах; крытыку гл. Важны, O jménech, 86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мана́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Жан. да манах.

2. Начны матыль з чорнымі палосамі і плямамі на крылах і брушку, вусень якога з’яўляецца шкоднікам раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nocka ’начны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЕЗАФІ́ЛЫ [ад мез(а)... + філ(ы)],

жывёлы, якія жывуць пераважна ў месцах з сярэднім узроўнем увільготненасці. Патрабавальнасць да вільготнасці асяроддзя ў М. залежыць ад воднага балансу арганізма і рэгулюецца шэрагам марфал., фізіял. і экалагічных прыстасаванняў. Напр., тыповы М. у фауне Беларусі сярод насякомых — матыль соўка азімая, які насяляе палеткі папарныя або з прапашнымі культурамі і інш. месцы з оптымумам адноснай вільготнасці паветра 50—80%.

т. 10, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарпія вялікая (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бражнік плямісты (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пядзенік зімовы (матыль) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

падалі́рый

(н.-лац. podalirius)

матыль сям. паруснікаў з бледна-жоўтымі крыламі; на Беларусі трапляецца рэдка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)