2.перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека.Колас.
3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім.Шыцік.
4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.
[Лац. combinatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыхо́дм.
1. Rúndgang m -(e)s, -gänge;
абыхо́д урача́ Visíte [vi-] f -, -n;
абыхо́д пасто́ўвайск. Rúnde f, -n;
2. (кружны шлях) Úmweg m -(e)s, -e;
3.вайск. (манеўр) Umgéhungsmanöver [-vər] n -s, -, Umgéhung f -, -en;
4. (закона) Umgéhung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе не было як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне.Няхай.На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны.Шамякін.
2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца.Хадкевіч.Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца.Сабаленка.
3.перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.
4.перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех.«Звязда».
[Ад фр. manoeuvrer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбіна́цыя
(с.-лац. combinatio = злучэнне)
1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чаго-н. (напр. к. лічбаў);
2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (спрытная к.);
3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. футбольная к., шахматная к.);
4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ВО́ЯДЖЭР»
(англ. Voyager),
назва амерыканскіх аўтам. міжпланетных станцый для даследавання планет-гігантаў Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў з пралётнай траекторыі.
«Вояджэр-2» і «Вояджэр-1» (маса кожнага 798 кг), запушчаныя 20.8 і 5.9.1977, праляцелі адпаведна 9.7 і 5.3.1979 на адлегласцях 648 тыс.км і 280 тыс.км ад Юпітэра; адкрыты кальцо і 3 спадарожнікі. Станцыі зрабілі гравітацыйны манеўр у полі прыцягнення Юпітэра і ў 1980—81 праляцелі каля Сатурна; выяўлена 6 спадарожнікаў, мноства кольцаў Сатурна, даследавана іх тонкая структура. Пасля гэтага «Вояджэр-1» выйшаў за межы экліптыкі. «Вояджэр-2» пасля карэкцыі траекторыі праляцеў 24.1.1986 каля Урана, была пацверджана наяўнасць кольцаў вакол планеты, выяўлены 10 спадарожнікаў, 20.4.1989 праляцеў каля Нептуна, адкрыты 4 кальцы, 6 спадарожнікаў, праведзены даследаванні спадарожніка Трытон. Апошняя інфармацыя з «Вояджэра-2» атрымана на пач. 1990 (панарама з 6 планет Сонечнай сістэмы). У выніку палётаў «Вояджэра» вызначаны састаў і дынаміка атмасфер планет, удакладнены мадэлі іх унутр. будовы і паходжання Сонечнай сістэмы. На борце «Вояджэра-1» і «Вояджэра-2» знаходзяцца пасланні пазаземным цывілізацыям. Станцыі працягваюць аддаляцца ад Сонца; сувязь з імі плануецца падтрымліваць да 2000.
Н.А.Ушакова.
Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Вояджэр»: 1 — тэлевізійныя камеры; 2 — дэтэктары плазмы, касмічных прамянёў і зараджаных часціц; 3 — востранакіраваная і маланакіраваная антэны; 4 — штанга з магнітометрамі; 5 — радыеізатопныя энергетычныя ўстаноўкі; 6 — мікрарухавікі; 7 — антэны для рэгістрацыі радыёвыпрамянення планет і хваль у плазме; 8 — радыятар; 9 — ультрафіялетавы і інфрачырвоны спектрометры.Да арт.«Вояджэр». Траекторыя палёту аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-2».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыве́рсія
(ням. Diversion, ад лац. diversio = адхіленне)
1) вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементамі;
2) уст. ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
камбіна́цыя
(лац. combinatio = злучэнне)
1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чаго-н. (напр. к. лічбаў);
2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (напр. спрытная к.);
3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. шахматная к.);
4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 23—28 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 33-я, 49-я, 50-я, а таксама 4-я паветр. арміі, якім процістаялі 8 пяхотных і 2 матарызаваныя дывізіі 4-й арміі ням. групы армій «Цэнтр», што займалі эшаланіраваную (на глыбіню 60 км) абарону. Згодна з планам Бел. аперацыі перад войскамі 2-га Бел. фронту стаяла задача: ва ўзаемадзеянні з войскамі левага крыла 3-га і правага крыла 1-га Бел. франтоў разграміць магілёўскую групу праціўніка, вызваліць Магілёў і выйсці на р. Бярэзіна. Партызанам даручылі разбураць камунікацыі ворага і садзейнічаць сав. войскам у фарсіраванні водных перашкод. На гал. напрамку наступлення 49-й арміі была сканцэнтравана большая частка сіл і сродкаў, якія пераўзыходзілі праціўніка па пяхоце больш як у 2 разы, па артылерыі — у 4 разы, танках — у 1,5 раза. Напярэдадні аперацыі часці авіяцыі далёкага дзеяння і бамбардзіроўшчыкі фронту нанеслі ўдар па аэрадромах, вузлах абароны і артыл. пазіцыях праціўніка. У ходзе аперацыі вызвалены 25 чэрв. Чавусы, 26 чэрв. Горкі, 27 чэрв. Копысь і Шклоў, 28 чэрв. Магілёў і Быхаў. Пасля фарсіравання Дняпра і авалодання Магілёвам войскі фронту выйшлі ў міжрэчча Друці і Дняпра, паглыбіліся ў абарону праціўніка да 90 км. Яны скавалі на сваім напрамку значныя сілы ворага, пазбавілі яго магчымасці ажыццявіць манеўр рэзервамі ў палосах наступлення 1-га і 3-га Бел. франтоў (гл.Бабруйская аперацыя 1944 і Віцебска-Аршанская аперацыя 1944), арганізаванага адыходу за Бярэзіну, што пазней садзейнічала акружэнню і знішчэнню групоўкі праціўніка ў раёне на У ад Мінска. 21 вайск. злучэнне і часць атрымалі ганаровыя найменні «Магілёўскіх», 32 — «Верхнедняпроўскіх».
1. Загадзя паведаміць каму‑н. пра што‑н. Нас папярэдзіў праваднік: Далей ад гэтых месц спыніцца.Танк.— Толькі ты не пазніся там вельмі. Сам ведаеш — ваенны час, ноччу і з горада могуць не прапусціць, — папярэдзіў .. [Роўду] Бондар.Машара.
2. Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н. Папярэдзіць злачынства. □ [Мішу] трэба папярэдзіць тое непапраўнае, што магло здарыцца з дня на дзень і пакалечыць яе [дзяўчыны] жыццё.Арочка.
3. Зрабіць што‑н. раней каго‑н. Немцы папярэдзілі наш манеўр, і калі мы адышлі.. [у лагчыну], то заўважылі кругом варожыя танкі, і з усіх бакоў пасыпаліся на нас аўтаматныя кулі.Няхай.[Аверын] наважыўся запытацца пра Краўчанку, але.. [Тася] папярэдзіла яго радасным бляскам усмешкі: — Ён наш, Яша. Ён будзе жыць!Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)