біло́н

(фр. billon)

1) нізкапробнае серабро, якое ідзе на чаканку разменнай манеты;

2) непаўнацэнная разменная манета.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нумізма́тыка

(ад гр. nomisma, -atos = манета)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае манеты, медалі, ордэны і значкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛІКАСЕ́ЛЬСКІ СКАРБ.

Знойдзены ў 1977 у в. Вял. Сяло Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Ухаваны ў канцы 1610-х г. Складаўся з 321 сярэбранай і білоннай манеты канца 15 — пач. 17 ст. ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспалітай, Венгрыі, Расіі, Прусіі і інш. дзяржаў. Скарб зберагаецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.

т. 4, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,

знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чака́нка ж., в разн. знач. чека́нка;

мане́ты но́вай ~кі — моне́ты но́вой чека́нки;

ша́бля з залато́й ~кай — са́бля с золото́й чека́нкой;

падары́ць ~ку — подари́ть чека́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dokupywać

незак. дакупляць;

dokupywać monety do kolekcji — дакупляць манеты для калекцыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАЛАТНІ́К,

старажытная мера (адзінка) масы. Назва паходзіць ад златніка — стараж. рус. залатой манеты масай 4,2 г. Лікавае значэнне З. ў 16—19 ст. мянялася: у ВКЛ З. = 3,9 г (прыблізна), у Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. З. = ​1/96 фунта = 4,266 г. З. карысталіся пры вызначэнні пробы каштоўных металаў.

т. 6, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТА́К,

1) на Беларусі ў апошняй чвэрці 16 ст. назва паўгроша літоўскага, парытэтнага 5 пенязям; у апошняй чвэрці 17 ст. назва траяка 1570—1620-х г., (вартасць 5 грошаў у медных шэлегах — барацінках).

2) Папулярная назва манеты вартасцю ў 5 капеек на тэр. Беларусі, Украіны, Расіі і інш. з 18 ст.

т. 13, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

параспіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распіхаць, разапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Цяпер у бараку, пабрыўшыся, пераадзеўшыся ў чыстае, .. [Тварыцкі] схаваўся ад таварыша за ложак, нагнуўся, ціхом пераклаў з аплеценага гаршка залатыя манеты ў некалькі хустачак, пазавязваў і параспіхаў па кішэнях. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)