віля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок. Віляць хвастом. // без дап. Хістацца, рухацца з боку ў бок. Кола віляе ў бакі.

2. Рухацца па звілістай лініі. Коні вілялі паўз гурбы, выбіралі лаўчэйшыя праходы, хрыпелі ад натугі. М. Ткачоў. // Рабіць крутыя павароты. Дарога віляла то ўправа, то ўлева. Пестрак. Мяжа нібы знарок старалася не адыходзіць далёка ад берага, віляла найбольш усцяж яго. Мележ.

3. перан. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу, абавязку. Я ніяк не мог зразумець, што чалавек хоча сказаць, і ён віляў, нібы хадзіў па канаце і толькі пад канец сказаў тое, што хацеў. Сабаленка.

•••

Віляць хвастом — а) ліслівіць, падлізвацца. Змяніўся і выгляд іх [рускіх эмігрантаў] хлёсткі, Слухмяна віляюць хвастом, Японскай чакаючы косткі Пад бедным маньчжурскім сталом. Куляшоў; б) хітраваць. — А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

льстить несов.

1. (кому) ліслі́віць (перад кім); (хвалить) хвалі́ць (каго); (подлизываться) падлі́звацца (да каго);

2. (кому, чему — доставлять удовольствие) це́шыць (каго, што), дава́ць уце́ху (каму, чаму); ла́шчыць (каго, што); падаба́цца (каму, чаму);

э́то льсти́ло его́ самолю́бию гэ́та це́шыла яго́ самалю́бства (дава́ла ўце́ху яго́ самалю́бству);

ему́ льсти́ло внима́ние молодёжи яго́ це́шыла (яму́ дава́ла ўце́ху, яму́ падаба́лася) ува́га мо́ладзі;

льстить себя́ наде́ждой це́шыць сябе́ надзе́яй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пець, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор; спяваць. Пець калыханку. Пець раманс. Хор пяе. □ Ён — паляўнічы, ён рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. Ты смяешся, пяеш, ты шчаслівая сёння. А. Вольскі.

2. перан. Быць прасякнутым радасным, узнёслым пачуццём. Хай сэрца сэрца не баіцца, Душа з душою хай пяе. Купала. Добра ляцець па маладым.. лядку. Звініць лёд, пяе сэрца, гараць вочы... Гамолка.

3. перан. Меладычна гучаць (пра музычныя інструменты). Скрыпка пяе. Пяюць цымбалы. // Утвараць працяжныя, то нізкія, то высокія ці манатонныя гукі. Па вуліцах Мінска Спяшае трамвай І голасна, Звонка пяе. Хведаровіч. Завіруха пяе за дзвярыма. Ад марозу — Трашчыць недзе лёд. Лявонны.

4. Абзывацца галасамі (пра пеўчых і некаторых іншых птушак). Гэта ён [раяль] напаўняў цяністы парк гукамі мелодыі, калі пераставалі пець дразды ды берасцянкі. Лобан. Касцы пад стог збіраюцца, І хтось сказаць паспеў — На тры дзяржавы раніцай Адгэтуль певень пеў. Калачынскі.

5. што і пра што. Складаць вершы пра што‑н., апяваць што‑н. У пішучай арміі я радавы, Пяю пра завод і калгасы. Лявонны.

•••

Лазара пець — прыкідваючыся няшчасным, скардзіцца на сваю долю (звязана з іменем Лазара ў евангельскай прытчы).

Пець дыфірамбы — ліслівіць, празмерна ўсхваляць каго‑н.

Пець па чыіх нотах — паўтараць чужую думку.

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, горача, з захапленнем.

Пець хвалу — расхвальваць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schön

1. a

1) прыго́жы, цудо́ўны;

sie ist ~ von Gestált у яе́ прыго́жая фігу́ра [по́стаць];

~e Áugen máchen каке́тнічаць;

~e Wórte máchen ліслі́віць;

die ~en Künste выяўле́нчыя маста́цтва і му́зыка;

die ~e Literatúr маста́цкая літарату́ра

2) до́бры, цудо́ўны;

die ~e Natúr прыго́жая прыро́да;

ein ~es Stück Geld verdíenen разм. зарабі́ць до́брую су́му гро́шай;

~sten Dank! вялі́кае дзя́куй!;

manch ~es Mal не раз;

éine ~e Beschérung [Geschíchte]! іран. ну і гісто́рыя [здарэ́нне]!;

das wäre noch ~er! іран. вось яшчэ́!;

~ ist ánders! не магу́ сказа́ць, каб было́ до́бра!

2. adv

1) прыго́жа, цудо́ўна

2) до́бра, цудо́ўна;

~! до́бра!, цудо́ўна! зго́дзен!;

auf das ~ste найле́пшым чы́нам;

du hast ~ láchen! табе́ до́бра смяя́цца!; у знач.узмацнення:;

~ bítten* ве́льмі прасі́ць [запраша́ць];

bítte ~! калі́ ла́ска!; прашу́!;

dánke ~! дзя́куй!;

sei ~ brav! будзь разу́мным;

~ máchen упрыго́жваць, аздабля́ць;

~ réden [tun*] ліслі́віць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schmíeren vt

1) зма́зваць, ма́заць, нама́зваць; прама́зваць;

éine Sálbe auf die Hand ~ зма́заць руку́ ма́ззю;

Bútter aufs Brot ~ нама́заць ма́сла на хлеб

2) дава́ць ха́бар;

er hat ihm geschmíert ён падма́заў яго́ [даў яму́ ха́бар]

3) пэ́цкаць, бру́дзіць;

◊

sich (D) die Gúrgel [die Kéhle] ~ разм. прамачы́ць го́рла, вы́піць;

j-m Hónig [Brei] ums Maul [um den Mund] ~ разм. ліслі́віць каму́-н.;

dir muss man álles erst ins Maul ~ разм. табе́ ўсё трэ́ба спача́тку разжава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Maul n -(e)s, Mäuler мы́са, зя́па, па́шча, пы́са;

~ hálten! маўча́ць!;

ein süßes ~ máchen надава́ць тва́ру ліслі́вы [падлі́злівы] вы́раз;

ein (schíefes) ~ máchen скрыві́ць кі́слую мі́ну;

ein gróßes ~ sein быць гру́бым;

j-m das ~ verbíeten* прыму́сіць каго́-н. замо́ўкнуць;

j-n in der Léute Mäuler bríngen* распаўсю́джваць дрэ́нныя чу́ткі пра каго́-н.;

◊

dem geschénkten Gaul sieht [schaut] man nicht ins ~ до́ранаму каню́ ў зу́бы не глядзя́ць;

sich (D) das ~ wíschen ≅ заста́цца з но́сам [ні з чым];

j-m Hónig ums ~ schmíeren ≅ ліслі́віць каму́-н., лаго́дзіць каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лама́ць, ламлю, ломіш, ломіць; пр. ламаў, ламала; заг. ламі; незак., каго-што.

1. Згінаючы, удараючы з сілай, аддзяляць часткі чаго‑н. або раздзяляць што‑н. на часткі; крышыць. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай. Колас. Капельмайстар узяў з абознай фурманкі паўбулкі хлеба і ламаў яе па кавалку таварышам. Брыль. / у безас. ужыв. Ад ракі далятаў няроўны гул: ламала лёд па парогах. Савіцкі.

2. Пашкоджваць часткі цела, косці; нявечыць, калечыць. Ламаць крылы. Ламаць рэбры.

3. Здабываць, разбіваючы, разломваючы якой‑н. прыладай. Ламаць вапняк ломам.

4. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць. Ламаць плот. Ламаць дзверы. // перан. Парушаць, змяняць без патрэбы. Ламаць план. □ [Начальнік:] — Будзеш ведаць, як саставы затрымліваць, графікі ламаць. Нядзведскі.

5. (ужываецца звычайна ў форме інфінітыва або прошлага часу); перан. Разбураць, знішчаць што‑н. аджыўшае, традыцыйнае, прывычнае. Гістарычны прагрэс народных мас ламаў векавыя асновы, разбураючы ўсё тое, што перашкаджала руху наперад. Пшыркоў. Старую тэхналогію нам трэба ламаць неадкладна. «Звязда». // Рэзка, крута змяняць (характар, прывычкі, паводзіны чалавека). [Карызна:] — Трэба ламаць сябе, трэба выкрышваць з сябе гэтыя закамянелыя парасці дробнабуржуазнай псіхікі. Зарэцкі. // Разбураць, змяняць у горшы бок. Ламаць сям’ю. □ [Ляшчэня:] А можа сапраўды не трэба ламаць жыццё, калі кахаеце адзін другога? Губарэвіч.

6. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты. Гуло, звінела ў галаве, і рэзкі, тугі боль ламаў паясніцу. Сачанка. / у безас. ужыв. Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.

7. Разм. Запрашваць за што‑н. высокую цану. Калі якая баба і вынесе на рынак кухан або піражок.., дык ломіць за яго без .. сораму і сумлення. Мехаў.

•••

Ламаць галаву над чым — біцца над рашэннем якой‑н. задачы, якога‑н. пытання; старацца зразумець што‑н. Доўга трымаў .. [генерал] Сцяпанава на сваім камандным пункце. Ламаў галаву, што зрабіць з гэтым вісусам. Алешка. Ніколі .. [Лене] яшчэ не даводзілася так ламаць галаву над жыццёвымі пытаннямі. Няхай.

Ламаць (разыгрываць) камедыю — прыкідвацца перад кім‑н., крывадушнічаць.

Ламаць коп’і — спрачацца аб чым‑н.; з запалам адстойваць што‑н., змагацца за што‑н.

Ламаць рукі (пальцы) — аб жэсце, якім выражаецца вялікае гора, ўзрушэнне. — Што ж гэта будзе?.. — ламала сабе рукі маладзіца. Нікановіч.

Ламаць хрыбет каму — пераадольваць каго‑н. у барацьбе.

Ламаць шапку перад кім — уніжацца, ліслівіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)