miarówka

ж. разм.

1. маштабная лінейка;

2. мензурка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Zllstab m -(e)s, -stäbe лі́нейка з цалёвымі дзяле́ннямі [цалёвым машта́бам]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ві́нкель

(ням. Winkel = вугал)

лінейка ў выглядзе прамавугольнага трохвугольніка для праверкі прамых вуглоў; навугольнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

kantówka

ж.

1. гранёная лінейка;

2. абчасанае бервяно; брус

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВУГЛАМЕ́Р,

1) прылада для вымярэння кантактным метадам вуглоў дэталей машын і інш. вырабаў. Бываюць ноніусныя (з дапаможнай шкалой — ноніусам) і аптычныя. Пры вымярэннях вугламер непасрэдна датыкаецца да ўтваральных вугла або па ім настройваецца адліковае прыстасаванне кантрольнай прылады.

Для больш дакладных вымярэнняў выкарыстоўваюць сінусныя лінейкі, вымяральныя мікраскопы і інш. 2) Прылада для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў і адлегласцей пры маркшэйдэрскай здымцы, калі не патрабуецца высокая дакладнасць (гл. Маркшэйдэрыя), тэадаліт спрошчанай канструкцыі.

Вугламер з ноніусам: 1 — ноніус; 2 — шкала; 3 — вугольнік; 4, 5 — трымальнікі; 6 — здымная лінейка.

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

машта́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маштабу (у 1 знач.). Маштабная лінейка.

2. перан. Вялікага размаху, ахопу, значэння. Маштабныя планы. Маштабнае мысленне. □ Вядома, і сатырычны вобраз павінен быць маштабным, а не легкаважным ці проста па-фельетоннаму дасціпным. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́віла ’палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́ла ’тоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgulaлінейка’ і ’правіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сантыме́тр, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная адной сотай долі метра. [Парфенчык] любаваўся сасоначкамі, якія ўзняліся ўжо на вышыню дзесяці-пятнаццаці сантыметраў. Шчарбатаў.

2. Істужка або лінейка з нанесенымі на яе дзяленнямі на сантыметры. Зіна ўзяла сантыметр і пачала мераць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйсшы́на

(ням. Reißschine, ад reißen = крэсліць + Schiene = стрыжань)

вялікая чарцёжная лінейка з перакладзінай пад прамым вуглом з аднаго канца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)