мастацка-публіцыстычны, найчасцей ананімны твор, у якім ставяцца актуальныя пытанні нар. жыцця ці грамадскай маралі; жанр бел. літаратуры 19 ст. Гутаркі найб. пашырыліся ва ўмовах актывізацыі вызв. барацьбы народа, асабліва напярэдадні сял. рэформы 1861 і паўстання 1863—64 («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка двух суседаў» і інш.). Пазней гутарку выкарыстоўвалі рэв. народнікі для прапаганды сваіх ідэй. Напісаныя ў белетрызаванай форме або ў форме размовы 2 ці больш асоб, гутаркі тлумачылі простаму народу праблемы грамадскага жыцця, вострай крытыкай існуючага ладу ўздзейнічалі на яго свядомасць. Папулярнасць і сац. дзейснасць жанру гутаркі выкарыстоўвалі і рэакц. аўтары для прапаганды афіц. ідэалогіі і палітыкі самаўладдзя («Прамова Старавойта да сялян аб свабодзе» Ф.Блуса, «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А.Кісяля). У канцы 19 ст. гутарка страціла сваю грамадскую пафаснасць і набыла дыдактычны характар, сац. праблематыка саступіла месца маральным павучанням. У пач. 20 ст. як жанр паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Volkn -(e)s, -Völker наро́д, люд, насе́льніцтва;
viel ~ шмат людзе́й;
das júnge ~ мо́ладзь;
das kléine ~ дзятва́; міф. ка́рлікі, гно́мы;
fáhrendes ~ вандро́ўныя арты́сты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
чыно́ўны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае які‑н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. У нашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін.Навуменка.
2. Які мае адносіны да чыноўніка (у 1 знач.). Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бедната́ж.
1. бе́дность; ску́дость;
б. гле́бы — бе́дность (ску́дость) по́чвы;
2. (бедный люд) беднота́; бедняки́мн.;
ён лячы́ў і людзе́й замо́жных і беднату́ — он лечи́л и люде́й состоя́тельных и бедноту́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Няўлю́дны, неўлю́дны ’нелюдзімы’ (Ян.), няўлюддзе (неўлюдзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш.nevlldny ’няветлы’, славен.nevljuden ’тс’, серб.-харв.пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв.улудан ’ветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нешчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця. Нешчаслівы дзень. □ Нямала Бачыў ён [дуб] пакут, Як рос на панскім полі; Спяваў пад ім прыгонны люд Аб нешчаслівай долі.Броўка.
2. Такі, якому не дадзена шчасця, радасці; няшчасны. Без маткі нешчаслівыя дзеткі.Прыказка.
3. Які не прынёс або не прыносіць удачы. Нешчаслівы латарэйны білет.
4. Такі, якому не спрыяе поспех, шчасце. Нешчаслівы сапернік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыві́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Не ваенны, не вайсковы; грамадзянскі. Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой.Колас.У канцы чэрвеня і пачатку ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак першага па ёй [дарозе] ішлі людзі — вайскоўцы і цывільныя, ехалі падводы і машыны.Янкоўскі.//узнач.наз.цыві́льны, ‑ага, м. Неваенны чалавек. З дома камендатуры выйшла некалькі афіцэраў, і сярод іх — нейкі цывільны.Хомчанка.
2. Які мае адносіны да невайсковых людзей, належыць, уласцівы ім. Цывільныя ўлады. Цывільны суд. □ На машыне сядзеў Хурс у цывільнай адзежы, як і заўсёды, і два-тры польскія вайскоўцы.Чорны.Хоць даўно развітаўся са службай марской і ў цывільным хаджу гарнітуры, — горад мой! — уяўляю цябе я парой караблём, што адольвае буры.А. Вольскі.//узнач.наз.цыві́льнае, ‑ага, н. Неваеннае, невайсковае адзенне. Ледзь толькі я дабраўся да краю лесу, як адразу ж натрапіў на ўзброеных людзей у цывільным.Сачанка.
[Ад лац. civilis — грамадзянскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэп, ‑у, м.
Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі. Роўнае і простае шас[э], нібы страла, рассякала бязмежную раўніну стэпу.Шамякін.А стэп стаяў настолькі здзірванелы, Ажно ляме[ш] ламаўся ў зямлі, Але мацней ад сталі люд у стэпе, — І ўсё шырэе паласа раллі.А. Астапенка.Стэп палосамі ляснымі Затрымае сухавеі.Аўрамчык.Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмут, ‑а, М чмуце, м.
Разм.
1. Хітры, спрытны ашуканец, несумленны ў адносінах з людзьмі чалавек. [Саўку] падабалася рэпутацыя чмута і манюкі, чалавека з абмежаванымі інтарэсамі.«Полымя».Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут.Якімовіч.
2. Тое, што ачмурае; дурман; падман. Паводкай веснавою, Паходкай маладою Імклівіць вольны люд, Змятаючы з дарогі Вякоў старых парогі, Старых законаў чмут.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.указальны. Той (у 1 знач.). Знішчалі войны ўсё мячом .. Не гандляры і не князі тут абліваліся слязьмі, — тут гараваў працоўны люд ад гэных войн, ад гэных смут.Дубоўка.
2.указальны. Гэты. [Гаспадар] змоўк на хвіліну, думаў, што Папас нешта адкажа на гэныя словы пра махорку, але не дачакаўся Панасавых слоў і працягваў гаворку сам.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)