са́женецс.-х., в разн. знач. са́джанец, -нца м., флянс, род. фля́нса м.;
лук-са́женец цыбу́ля-са́джанец.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус.дыял.дрын, укр.дыял.дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е.*drūno‑ (ад і.-е.*dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд.druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс.durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
томлённыйприч., томлёныйприл.
1.кул. ту́шаны;
томлёный лук ту́шаная цыбу́ля;
2.техн. то́млены;
томлёный чугу́н то́млены чыгу́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«ВАЕ́ННЫЯ СПРА́ВЫ КАРАЛЯ́ СТАФА́НА БАТО́РЫЯ»
(«Sprawy wojenne króla Stefana Batornego»),
збор гіст. дакументаў пра ўладаранне Стафана Баторыя. Выдадзены ў 1887 у Кракаве (у серыі «Acta Historica», т. 11). Змешчаны 164 дакументы 1576—85: лісты Баторыя да Радзівілаў, Хадкевічаў; вітанне караля пры яго вяртанні з Лівонскай вайны 1558—82, дыярыушы Я.Збароўскага пра ўзяцце замкаў Веліж, Усвяты і Вял. Лукі, Л.Дзялынскага пра аблогу і ўзяцце Веліжа, Вял.Лук і Завалочча; вальнага сейма ў Варшаве 1581; матэрыялы па перагаворах Баторыя са шведамі ў 1582, яго перапіска з Іванам IV і інш. Дакументы ўзяты з архіўных сховішчаў Польшчы, перадрукаваны з выданняў 16 ст., польск. і рас. археаграфічных выданняў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Про́цераб ’месца, дзе высечаны лес; расцярэблены кусты’ (слаўг., Яшк.), про́церэб, про́тэрэб, про́терэб ’тс’ (Выг.; лук., Шатал.), ст.-бел.протеребокъ ’раскарчаванае месца; працярэблены ўчастак лесу’ (Ст.-бел. лексікон). Да церабіць (гл.), параўн. яшчэ выцераб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЙКА́ЛЬСКІЯ НЕАЛІТЫ́ЧНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
археалагічныя культуры неаліту на тэр. Прыбайкалля. Насельніцтва найб. ранняй ісакаўскай культуры (4-е — пач. 3-га тыс. да нашай эры) займалася паляваннем, вырабляла сланцавыя наканечнікі стрэл, шліфаваныя цёслы, вастрадонны і паўяйкападобны керамічны посуд з адбіткам сеткі-пляцёнкі на паверхні. Плямёны сяроўскай культуры (3-е тыс. да нашай эры) удасканалілі каменныя і касцяныя прылады (шліфавалі і свідравалі). З’явіліся рэчы з зялёнага нефрыту, складаны лук з касцянымі абкладамі, скульптурныя выявы ласёў, рыб, антрапаморфныя фігуркі, наскальныя малюнкі. Кругладонны посуд упрыгожаны адбіткамі розных штампаў. Асн. заняткам насельніцтва кітойскай культуры (сярэдзіна 3 — пач. 2-га тыс. да нашай эры) было рыбалоўства. З’явіліся састаўныя (з косці і каменю) рыбалоўныя кручкі, доўгія касцяныя кінжалы з крамянёвымі ўкладышамі, павялічылася колькасць вырабаў з нефрыту. Пахавальны абрад насельніцтва Байкальскіх неалітычных культур — трупапалажэнне ў грунтавых магілах; нябожчыкаў пасыпалі вохрай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІДА́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ,
баявыя машыны для кідання цяжкіх снарадаў (стрэл, камянёў, бярвён, ядраў, запальных сумесей і інш.) з мэтай паражэння жывой сілы праціўніка і разбурэння яго абарончых збудаванняў.
Падзяляліся на машыны насцільнага (балісты і брыколі — станкі з верт. стойкай для кідання стралы) і навяснога (катапульты, франдыбалы) дзеяння. Былі вядомы яшчэ ў дзяржавах Стараж. Усходу, Грэцыі і Рыма (франдыбалы з 5 ст. ў Візантыі, брыколі пашырыліся ў 13—14 ст.). У Стараж. Русі К.м. выкарыстоўваліся з 10 ст. (наз. станковымі самастрэламі, паро́камі, пускачамі) і існавалі да 15 ст. (выцеснены агнястрэльнай зброяй). Гл. таксама іл. да арт.Артылерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лу́карава ’звіліста’ (Дразд., Гарэц.), ст.-рус.лукарево (лукоряво) ’тс’. Да прасл.lǫkъ > лук1, лука́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑arъ або ‑orъ (параўн. socharъ, sochorъ (< soxa) ’шост, раздвоены зверху’), да якіх пазней далучыўся суфікс ‑ěv‑o.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цеціва́, ‑ы, ж.
1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва.А. Вольскі.Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву.«Маладосць».
2.Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.
3.Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́джанец, -нца м., с.-х., в разн. знач. са́женец;
купі́ў ~нцаў — купи́л са́женцев;
цыбу́ля-с. — лук-са́женец;
~нцы пладо́вых дрэў — са́женцы плодо́вых дере́вьев
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)