бурмі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

За прыгонам: кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.

|| прым. бурмі́старскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кіраўнік праваслаўнага або каталіцкага мужчынскага манастыра; ігумен; абат.

2. Старшы святар у праваслаўнай царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

director [dəˈrektə] n.

1. дырэ́ктар, кіраўні́к

2. рэжысёр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэка́н, ‑а, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

[Лац. decanus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафарганіза́тар, ‑а, м.

Прафсаюзны арганізатар — кіраўнік пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кіраўнік, асоба, якая кіруе гаспадарчымі справамі ўстановы, прадпрыемства і пад.

Вопытны г.

|| прым. гаспада́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасуда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіраўнік, галава манархічнай дзяржавы; цар, імператар.

|| ж. гасуда́рыня, -і, мн. -і, -рынь.

|| прым. гасуда́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́ктаркіраўнік вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ). Ст.-бел. ректоръкіраўнік школы’, ’ксёндз філіяльнага касцёла’ < ст.-польск. rektor ’тс’ < лац. rēctorкіраўнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваенру́к, ‑а, м.

Кіраўнік ваеннай дапрызыўнай падрыхтоўкі ў навучальных установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

важа́ты, ‑ага, м.

Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны. Важаты піянерскага атрада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)