перабедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

Перажыўшы бяду, кончыць бедаваць. Людзі перабедавалі ўжо, хоць не маглі звык[нуцца], што ў калгасе няма Андрэя Дзедзіхі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Данасіць, знасіць усё, многае. Паданошваць боты.

2. Разм. Кончыць насіць (у 1 знач.) што‑н. Паданошваць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыццакончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канча́ць несов.

1. в разн. знач. конча́ть, ока́нчивать, зака́нчивать;

2. разг. (умертвлять) прика́нчивать;

1, 2 см. ко́нчыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмалаці́цца, ‑лоціцца; зак.

1. Зрабіцца, стаць абмалочаным; вымалаціцца. Сам сабою хлеб не пасеецца, не сажнецца, не абмалоціцца.

2. Разм. Усё змалаціць, кончыць малацьбу. Калгас своечасова абмалаціўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Вярнуць у барацьбе, у вайне.

А. сваю зямлю ў захопнікаў.

2. перан. Дамагчыся чаго-н. настойлівасцю.

А. пераходны сцяг.

3. Кончыць ваяваць (разм.).

Салдат сваё адваяваў.

4. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць (разм.).

Я ўжо стары, сваё адваяваў.

|| незак. адваёўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабмало́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Абмалаціцца, кончыць малацьбу — пра ўсіх, многіх. Да гэтага часу людзі паабмалочваліся, толькі ў кагосьці аднаго гупаў на таку старасвецкі цапок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выпаліць усё, многае. Пажары павыпальвалі лясы. Павыпальваць узоры.

2. і ў чым. Кончыць паліць у многіх месцах. Павыпальвалі гаспадыні ў печах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. Кончыць барабаніць.

2. што і без дап. Паспешліва, невыразна прачытаць, выступіць і пад. (разм.).

А. адказ.

3. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай або малацікавай службе, рабоце (разм.).

А. дзесяць гадоў на будаўніцтве.

4. каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці.

А. пехатою пяць кіламетраў.

А. на машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́нна,

1. Прысл. да дрэнны.

2. безас. у знач. вык. Пра неспрыяльныя абставіны, цяжкае становішча. Адно было дрэнна: ноч была цёмная. Чарнышэвіч. — Вось выганяць са школы, дык будзе зусім дрэнна. Лынькоў.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. Хвораму зрабілася дрэнна.

4. у знач. наз. дрэ́нна, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць нізкі, нездавальняючы ўзровень ведаў. Атрымаць дрэнна па матэматыцы.

•••

Дрэнна кончыць гл. кончыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)