Гісэ́рня ’ліцейны завод’ (Яшкін: з Я. Коласа, На ростанях). Гэта запазычанне з польск. gisernia ’тс’ (утварэнне суф. ‑nia) ад giser ’ліцейшчык’, якое запазычана з ням. Gießer ’тс’, ад gießen ’ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павыкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Калупаючы, выняць адкуль‑н. усё, многае. Павыкалупваць зярняты з коласа.
2. Разм. Калупаючы, нарабіць паглыбленняў у многіх месцах. Павыкалупваць ямкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэксталогіі. Тэксталагічнае вывучэнне твораў Якуба Коласа. □ Важныя ўдакладненні .. дае тэксталагічнае супастаўленне «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» паводле ўсіх вядомых спісаў. Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЦКЕ́ВІЧ (Даніла Канстанцінавіч) (30.9.1914, г. Пінск — 7.7.1996),
бел. дзеяч культуры, вучоны-хімік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Сын Я.Коласа. Скончыў хім. ф-т БДУ (1936), вучыўся ў аспірантуры БДУ і працаваў там выкладчыкам. У Вял. Айч. вайну працаваў у Сярэднеазіяцкім ун-це і хім. групе АН БССР (Ташкент). У 1943 дэкан хімфака БДУ (на ст. Сходня пад Масквой). З 1944 у Ін-це хіміі АН БССР (ст. навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, заг. лабараторыі). Пасля смерці Я.Коласа (1956) збіральнік яго спадчыны, арганізатар Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, дзе ў 1957—80 працаваў дырэктарам, з 1980 да канца жыцця ст. навук. супрацоўнікам. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў важным асяродкам коласазнаўства. Распрацаваў канцэпцыю мемарыялізацыі памятных мясцін Я.Коласа на Стаўбцоўшчыне (гл. Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял). Прапагандаваў спадчыну Я.Коласа, выступаў у друку, на радыё і тэлебачанні, у школах. Аўтар успамінаў, артыкулаў па коласазнаўстве і праблемах культуры.
Тв.:
Любіць і помніць: Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000.
Г.В.Кісялёў.
т. 10, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
архі́ў, -хі́ва, мн. -хі́вы, -хі́ваў, м.
1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае старадаўнія дакументы, графічныя помнікі мінулага.
Здаць у а. (таксама перан.: прызнаць устарэлым, малапатрэбным).
2. Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы.
3. Збор рукапісаў, лістоў і пад., што маюць дачыненне да дзейнасці якой-н. установы ці асобы.
А. інстытута.
А.
Якуба Коласа.
|| прым. архі́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларускі другі дзяржаўны тэатр, гл. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
публіцысты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць публіцыстычнага; наяўнасць элементаў публіцыстыкі (у творах, творчасці і г. д.). Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімвалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік сімвалізму (у 1 знач.). Ацэнка Купалы і Коласа даецца Горкім у плане процістаўлення іх народна-дэмакратычнай паэзіі ўпадніцкай, антыграмадскай паэзіі дэкадэнтаў і сімвалістаў. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Neque in bona segete nullum est spicum nequam, neque in mala non aliquod bonum
Hi добрай нівы не бывае без дрэннага коласа, ні дрэннай ‒ без добрага.
Ни доброй нивы не бывает без плохого колоса, ни плохой ‒ без хорошего.
Гл.: Malum nullum...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)