1.каму-чаму і без дап. Уступіць знешняму ўздзеянню, націску, напору і пад. Дрэва паддалося вострай піле. □ Грыша пастукаў у дзверы галоўнага ўрача — ніхто не адгукнуўся, штурхнуў далонню — не паддаліся.Місько.//чаму. Змяніцца пад знешнім уздзеяннем. Расліны паддаліся скрыжаванню. Метал паддаўся апрацоўцы.//перан.; нашто, чаму. Паверыць, згадзіцца з чым‑н. Паддалася нарэшце [Назарыха] ўгаворам. Прадала хату.Б. Стральцоў.Няхай сабе Міха брэша што хоча, а Юрка не паддасца на правакацыю і не палезе першы ў бойку.Паслядовіч.//чаму. Мець уласцівасці, якія неабходны для ажыццяўлення якога‑н. дзеяння. Паддацца расшыфроўцы. Паддацца вымярэнню.
2.каму і без дап. Уступіць у барацьбе, спаборніцтве і пад. Не паддацца ворагу. □ Ведае Сомік, што сам вінават, а паддацца бабе не хоча. Як гэта, каб яе верх быў?Крапіва.Сам.. [брыгадзір] працаваў, як вол, і мы стараліся не паддацца.Савіцкі.//каму-чаму. Падпасці пад уладу, уплыў людзей, знешніх абставін і пад. Паддацца дрэннаму ўплыву. □ Чаму я так хутка паддаўся гэтаму Кузю, раблю, што ён загадае, хаджу за ім?Жычка.//перан.; чаму. Падпасці пад уладу, уплыў якіх‑н. пачуццяў, уражанняў, фізічнага ўздзеяння і пад. Паддацца страху. Паддацца паніцы. □ [Рыгор] раптам паддаўся ваяўнічаму настрою.Гартны.А вапельная гара! А Сіняўскі гай... Хіба толькі той не паддасца чарам іх хараства, які ў харастве нічога не кеміць.Колас.
3.каму. Разм. У гульні — спецыяльна даць праціўніку выйграць. Паддацца партнёру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verstéhen
*
1.
vt
1) разуме́ць, ця́міць, ке́міць
j-m etw. zu ~ gében* — даць зразуме́ць каму́-н. што-н.
2) уме́ць (што-н. рабіць), разбіра́цца (у чым-н.)
von éiner Sáche nichts ~ — не ця́міць нічо́га ў спра́ве
er verstéht es, gut zu málen — ён уме́е до́бра малява́ць
verstéht er viel von Musík? — ён ду́жа разбіра́ецца ў му́зыцы?