Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
капита́лв разн. знач. капіта́л, -лу м.;
фина́нсовый капита́л фіна́нсавы капіта́л;
промы́шленный капита́л прамысло́вы капіта́л;
стра́ны капита́ла краі́ны капіта́лу;
основно́й капита́л асно́ўны капіта́л;
переме́нный капита́л пераме́нны капіта́л;
иммигра́ция капита́ла імігра́цыя капіта́лу;
власть капита́ла ула́да капіта́лу;
жить на капита́л жыць на капіта́л;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БА́НКАЎСКІ КАПІТА́Л,
сканцэнтраваныя ў банкаўскай сістэме рэсурсы, прызначаныя для выканання крэдытна-разліковых і інш. аперацый і атрымання прыбытку. Складаецца з уласнага капіталубанка (статутны, падпісны, аплачаны і рэзервовы) і чужога (найперш з укладаў). Паводле рэчавага складу ён падзяляецца на наяўныя грошы, каштоўныя паперы ў выглядзе гандл. вэксаляў і публічныя каштоўныя паперы (дзярж. аблігацыі, казначэйскія вэксалі, акцыі, іпатэкі). Наяўныя грашовыя сродкі банкі ўкладваюць у банкаўскія будынкі і іх абсталяванне, у зямельныя ўчасткі і г.д., выкарыстоўваюць на выдачу доўгатэрміновых крэдытаў, куплю каштоўных папераў, нерухомасці. Але большая частка банкаўскага капіталу — фіктыўны капітал у форме публічных каштоўных папераў, якія не маюць вартасці і толькі сведчаць аб праве іх уладальніка на атрыманне часткі нац. даходу. Іх можна прадаць на фін. рынку па больш высокай цане (курсе) і атрымаць наяўных грошай больш, чым кошт гэтых папераў. Таму маса банкаўскага капіталу павялічваецца найперш па законах фін. рынку (а не таварнага), што вядзе да адрыву руху банкаўскага капіталу ад руху прамысл.капіталу і да банкруцтва слабых банкаў.
Велічыня банкаўскага капіталу ў сучасны перыяд вымяраецца з дапамогай грашовых агрэгатаў — спецыфічных груповак ліквідных актываў. У мінулым стабільнасць банкаў вызначалася сумай наяўных грошай і чэкавых укладаў, а з пач. 1980-х г. — яшчэ і сумай укладаў на бясчэкавых рахунках і дробных тэрміновых укладаў. Вышэйшая форма канцэнтрацыі і цэнтралізацыі банкаўскага капіталу — транснац. банкаўскі капітал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
засі́лле, ‑я, н.
Моцны ўплыў каго‑, чаго‑н., які падаўляе чыю‑н. свабоду, ініцыятыву; панаванне. Засілле сярэдневяковай царквы. Засілле іншаземнага капіталу ў калоніях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранцье́, нескл., м.
У буржуазным грамадстве — той, хто жыве на працэнты з аддадзенага ў пазыку капіталу, з даходаў ад акцый, аблігацый і пад.
[Фр. rentier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рэ́нта ’даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка прадпрымальніцкай дзейнасці’ (Булыка, СІС), ’рэнта, зямельны надзел’ (Сл. ПЗБ). З польск.renta ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 332).