Малю́нак ’карціна, ілюстрацыя, рысунак’ (ТСБМ), ’усё, што намалявана’ (КЭС, лаг.). З польск.malunek, якое з malować (> малява́ць) і суфікса ‑unek (< ням.‑ung). Сюды ж малюнковы ’каляровы’ (лід., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫЯПАЗІТЫ́Ў (ад дыя... + лац. positivus дадатны),
фатаграфічны каляровы ці чорна-белы пазітыўны відарыс на празрыстай аснове (шкле або плёнцы), які разглядаецца на прасвет ці праецыруецца на экран. Для вырабу Д. выкарыстоўваюць абарачальныя ці спец. дыяпазітыўныя фотаплёнкі або фотапласцінкі. Да Д. часта адносяць рысункі, карціны, чарцяжы, выкананыя на адфіксаваных фотапласцінках ці фотаплёнках. Д. выкарыстоўваюць для навуч., дэманстрацыйных і інш. мэт. Шэраг Д., аб’яднаных агульнай тэмай, складае дыяфільм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЫЗА́ЦЫЯ (ад грэч. iris вясёлка),
каляровы водбліск на гранях і плоскасцях спайнасці некат. мінералаў (напр., кальцыту, лабрадору, апалу) пры праходжанні святла. Выклікана субмікраскапічнымі арыентаванымі часткамі розных металаў. Назіраецца таксама на краях т. зв. ірызуючых воблакаў (высокакучавых або слаіста-кучавых, часам перламутравых), якія знаходзяцца з боку ад Сонца, але не закрываюць яго. Звычайна можна распазнаць чырвоныя і зялёныя колеры. З’ява І. воблакаў тлумачыцца дыфракцыяй святла ў воблачных кропельках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕЙДАСКО́П (ад грэч. kalos прыгожы + eidos выгляд + ...скоп),
трубка з аднолькавымі люстранымі пласцінкамі, замацаванымі пад вуглом 60°, і кавалачкамі каляровага шкла. Пры вярчэнні трубкі кавалачкі перакочваюцца і ўтвараюць каляровыя фігуры, адбіццё якіх у люстэрках стварае каляровы ўзор з трохпрамянёвай сіметрыяй, які паўтараецца яшчэ 3 разы па краях поля зроку. Вынайдзены Д.Брустэрам у 1817; пазней стаў цацкай. У пераносным сэнсе — хуткая змена падзей, асоб і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kolorowy
kolorow|y
1.каляровы;
film ~y — каляровы фільм;
2.перан. цікавы; разнастайны; размаіты; багаты на падзеі;
metale ~e — каляровыя металы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Малёўка ’каляровы аловак’ (ТС), ’фарба’ (швянч., Сл. ПЗБ), малёўкі, маляўнікі ’рознакаляровыя алоўкі’ (Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Утворана ад маляваць (гл.) і суфікса ‑ʼоўка са значэннем прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПІГМЕ́НТ (ад лац. pigmentum фарба) у выяўленчым мастацтве, каляровы парашок, што ўваходзіць як састаўная частка ва ўсе віды фарбаў і вызначае іх колеравыя якасці. Бываюць П. арганічныя і неарганічныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на натуральныя (вохра, мел, сурык і інш.) і штучныя (сажа, ультрамарын, бялілы і інш.). Да П. адносяць таксама арган. лакі. Дамешкі да П. сувязнога рэчыва вызначаюць тэхн. якасці фарбаў (напр.Акварэль, Пастэль і інш.).