erzähle mir kéine ~! не раска́звай мне ка́зкі!, не мані́!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пераднаваго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае перад Новым годам, папярэднічае Новаму году. Баяўся я не смерці: ёй наглядзеўся ў вочы досыць, пачынаючы ад той памятнай пераднавагодняй ночы, калі ступіў на крымскую зямлю ў Камыш-Буруне.С. Александровіч.— Гэта ж казка, святочны феерверк, пераднавагодняе ўпрыгожанне, — прыпаўшы тварам да шкла, выказаў голасна сваё захапленне Анатоль.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМПЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. amplificatio пашырэнне),
стылістычная фігура ў паэтыцы, шэраг аднатыпных слоў ці словазлучэнняў (эпітэтаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці мовы. Напр., «Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, // Маё беларускае, роднае, кроўнае, // Такое раптоўнае, такое чароўнае, // Такое ласкавае, цёплае, чыстае, // Як сонца агністае, // Як Нёман, празрыстае, // Як казка, быліна, як песня, жаданае, // Дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, // Гарачае слова ад шчырага сэрца!» (Д.Бічэль-Загнетава «Роднае слова»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСЕН ((Anderstn) Ханс Крысціян) (2.4.1805, г. Одэнсе, Данія — 4.8.1875),
дацкі пісьменнік. Аўтар кніг «Казкі для дзяцей» (т. 1—3, 1835—37), «Новыя казкі» (1843—48), «Гісторыі» (1852—53); раманаў «Імправізатар» (1835), «Толькі скрыпач» (1837), «Дзве баранесы» (т. 1—3, 1849); зб. навел «Кніга карцін без карцін» (1840); п’ес «Мулат», «Маўрытанка» (абедзве 1840), аўтабіяграфіі «Казка майго жыцця» (1846), падарожных нарысаў. Сусв. вядомасць Андэрсену прынеслі казкі «Дзюймовачка», «Крэсіва», «Снежная каралева», «Прынцэса на гарошыне», «Новае ўбранне караля», «Брыдкае качаня», «Стойкі алавяны салдацік». Творчасці Андэрсена ўласцівыя рамантызм і народнасць, іронія і гумар, гуманізм і філас. мудрасць. На бел. мову казкі Анднрсена перакладалі Я.Маўр, А.Якімовіч і інш.Казка «Салавей» паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі (1980). 1975 быў аб’яўлены годам Андэрсена.
Тв.:
Бел.пер. — Брыдкае качаня. Мн., 1938;
Выбраныя казкі. Мн., 1946;
Стойкі алавяны салдацік. Мн., 1947;
Казкі. Мн., 1955;
Дзікія лебедзі. Мн., 1971;
Рус.пер. — Сказки и истории. М., 1980.
Літ.:
Грёнбек Бо. Ханс Кристиан Андерсен: Жизнь. Творчество. Личность: Пер. с дат. М., 1979;
Переслегина Э.В. Ханс Кристиан Андерсен: Биобиблиогр. указ. М., 1979.
бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-ргіст.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел.нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імгне́нне, ‑я, м.
Вельмі кароткі прамежак часу; міг, момант. З табою век імгненнем здасца, З табою час плыве, бы ў казцы, Сама ты — казка, дзіўны сон.Лойка.Юрка сеў. Нейкае імгненне ў класе панавала цішыня.Курто.
•••
У адно імгненне — тое, што і у адзін міг (гл. міг).
У імгненне вока — надта хутка, адразу ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небылі́ца, ‑ы, ж.
1. Паведамленне пра тое, чаго не бывае ў рэчаіснасць выдумка. [Вайцяхоўскі:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.// Плёткі, хлусня. Бабы-пляткаркі, .. сабраўшыся ля калодзежа, разносяць небыліцы; — Гэта ж дзіва — пайсці ад мужыка.Каваль.
2. Від жартаўлівых твораў вуснай славеснасці; казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЯШУ́К (Алег Васілевіч) (н. 22.7.1949, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1971). Працаваў у Брэсцкім буд. тэхнікуме, з 1971 у ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982, у сааўт.), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвыканкома (1991), аэравакзала (1986, у сааўт.), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ Васіль, бел. казачнік канца 19 ст. з в. Бердзябякі Ельнінскага пав. Смаленскай губ. Адзін з інфарматараў У.М.Дабравольскага. Рэпертуар М. складалі чарадзейныя, сац.-бытавыя, навелістычныя казкі, анекдоты, замовы. Асабліва цікавыя казкі М. «Аб Іване Гадзімавічы, Аляксеі Гадзімавічы, Стаўры Гадзімавічы» і «Казка пра Івана Іванавіча, купецкага сына», з якой кантамінуецца некалькі сюжэтаў. Валодаў багатай палітрай маст. слова, выкарыстоўваў прыказкі і прымаўкі.
Літ.:
Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. Ч. 1. СПб., 1891.