фабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Вырабляць што-н. фабрычным спосабам (уст.).

2. перан. Рабіць ці распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (неадабр.).

Ф. дакументы.

Ф. злосныя плёткі.

|| зак. сфабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 2 знач.).

|| наз. фабрыка́цыя, -і, ж. і фабрыкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Тое, што і надрукаваць.

А. тыраж кнігі.

|| незак. аддруко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расталкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Растлумачыць, зрабіць зразумелым.

Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., каго-што.

1. Падвяргаць крытыцы (у 1 знач.).

2. Займацца крытыкай (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі.

В. сена.

|| наз. валкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уніфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Прывесці (прыводзіць) да аднолькавасці, аднастайнасці.

У. грашовую сістэму.

|| наз. уніфіка́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскрытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што.

Падвергнуць рэзкай крытыцы.

Р. выступленне.

Р. парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.

|| незак. раскрытыко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.

Ш. прабоіны.

2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).

Ш. шоўк.

3. перан. і без дап. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.

Што ты тут узяўся ш.?

|| зак. заштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. штуко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і штукава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфіскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Забраць (забіраць) на карысць дзяржавы пастановай дзяржаўнай улады.

К. маёмасць.

|| наз. канфіска́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́штукаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што (разм.).

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

В. цацку.

|| незак. выштуко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)