раздзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́, -дзёўбаны; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці, расцягнуць.

Куры раздзяўблі кашу.

2. Дзеўбучы, пашкодзіць, разбіць на часткі.

|| незак. раздзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Схэ́лтацьз’есці’ (Дыял. Гродз.). Запазычана з польск. дыял. schełtać ’змяшаць, збоўтаць’ з экспрэсіўным пераасэнсаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґо́мґацьз’есці’ (Сл. паўн.-зах.). Выраз экспрэсіўны, адкуль ґ; магчыма, звязана з гамаць ’есці’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пералу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разгрызаючы шалупінне, з’есці ўсё, многае. Пералускаць усе арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умало́ць, умялю, умелеш, умеле; зак., што.

Разм. З’есці з вялікім апетытам; умяць. Умалоць кавалак хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́сці, ад’е́м, ад’ясі́, ад’е́сць; ад’ядзі́м, ад’ясце́, ад’яду́ць; ад’е́ш; ад’е́дзены; зак.

1. Адкусіць, адгрызці; з’есці частку чаго-н.

Кот ад’еў галаву рыбіны.

2. Скончыць есці (разм.).

|| незак. ад’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што-не́будзь, чаго-не́будзь, чаму-не́будзь, займ. неазнач.

Які-н. прадмет (з’ява, рэч) або усё роўна які прадмет (з’ява, рэч).

Кожны раз што-н. прывозіць.

Дай чаго-небудзь з’есці.

Раскажы што-н. цікавае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́кіш, ‑а, м.

Разм. Складзеная ў кулак рука з прасунутым вялікім пальцам паміж указальным і сярэднім як грубы жэст у знак здзеку, пагардлівай адмовы; фіга.

•••

Кукіш з’есці гл. з’есці.

Кукіш з маслам — зусім нічога (не даць, не зарабіць, не атрымаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́менціць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; зак., што.

1. Навастрыць касу мянташкай.

2. Разм. груб. Прагна з’есці ўсё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сербаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Сёрбаючы, з’есці якую‑н. рэдкую страву. Высербаць міску крупніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)