кансана́нт

(лац. consonans, -ntis)

лінгв. зычны гук.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

в, нескл., н.

1. Трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «вэ». Малое в.

2. Выбухны, звонкі, губна-зубны зычны гук. Мяккае в.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

р, нескл., н.

1. Васемнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эр». Друкаванае р. Вялікае Р.

2. Санорны, пярэднеязычны, зацвярдзелы, дрыжачы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

с, нескл., н.

1. Дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эс». Вялікае С. Каліграфічнае с.

2. Глухі, свісцячы, пярэднеязычны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ц, нескл., н.

1. Дваццаць пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «цэ». Вялікае Ц.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінны, свісцячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ч, нескл., н.

1. Дваццаць шостая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «чэ». Малое ч.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінны, шыпячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНСАНАНТЫ́ЗМ [ад лац. consonans (consonantis) зычны гук],

сістэма зычных гукаў мовы або дыялекту на пэўным этапе развіцця. У розных мовах адрозніваецца колькасцю зычных фанем, іх прыкметамі, адносінамі паміж сабой. У сучаснай бел. літ. мове сістэму К. ўтвараюць 39 зычных фанем. У аснову іх класіфікацыі пакладзены дыферэнцыяльныя прыкметы, якія вызначаюцца ўдзелам голасу і шуму, спосабам і месцам утварэння перашкоды ў ротавай поласці, дадатковай артыкуляцыяй (у бел. мове палаталізацыяй). К. процілеглы вакалізму — сістэме галосных гукаў мовы.

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэрэбра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Мазгавы. Цэрэбральны аддзел чэрапа.

2. Які ўтвараецца пры загібе кончыка языка к цвёрдаму паднябенню (пра зычныя гукі). Цэрэбральны зычны.

[Ад лац. cerebrum — мозг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнта́льны

(лац. dentalis)

зубны (напр. д. зычны гук).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

свистя́щий

1. прич. які́ (што) сві́шча;

2. прил., лингв. свісця́чы;

свистя́щий согла́сный свісця́чы зы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)