run-down​2 [ˌrʌnˈdaʊn] adj.

1. у дрэ́нным ста́не, запу́шчаны;

It was a big run-down villa. Гэта была вялікая занядбаная віла.

2. сто́млены, змо́раны; знясі́лены

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wykończony

1. закончаны; скончаны; завершаны;

2. разм. стомлены; знясілены; змардаваны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́мучаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымучыць.

2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку цяжкіх намаганняў. Вымучаная згода.

3. у знач. прым. Разм. Знясілены, змучаны. Хвіліна спатрэбілася на тое, каб вывесці з аглабель вымучанага каня і ўвагнаць у хлеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад развінціць.

2. у знач. прым. Разм. Пазбаўлены душэўнай раўнавагі, маральна і фізічна знясілены. Развінчаныя нервы.

3. у знач. прым. Разм. Няцвёрды, віхлясты, расслаблены (пра хаду, рухі, жэсты і пад.). Гуляе ў скверы абармот Развінчанай паходкай. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

Разм.

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго‑н. Ледзь усцягнуўся на зару. □ Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка.

2. Устаць, падняцца з пасцелі. Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истощённый

1. змардава́ны, знясі́лены; (похудевший) схудне́лы; (осунувшийся) змарне́лы;

2. спусто́шаны, абяспло́джаны, вы́сілены;

3. вы́чарпаны; вы́даткаваны; расхо́даваны, см. истощи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́танный

1. абкру́чаны, абмата́ны, укру́чаны, умата́ны;

2. умата́ны;

3. вы́матаны; змардава́ны, змо́раны, сто́млены, знясі́лены; см. умота́ть​ 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбі́ты

1. zerschlágen, gebróchen; zerbróchen (пра шкло);

2. (пераможаны, скораны) geschlágen;

3. (знясілены) zerschlágen; müde, gerädert;

адчува́ць сябе́ разбі́тым sich ganz zerschlágen fühlen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спла́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Распухлы, пачырванелы ад плачу; са слядамі слёз. Сплаканы твар. □ Мукі ў цёткі няма, і яна, выцершы сплаканыя вочы, збіраецца ісці пазычаць у суседзяў. Якімовіч.

2. Які праліў шмат слёз, змучаны плачам. Сплаканы і знясілены, раскінуўшы ручкі, хлопчык спаў на зялёнай мураве. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга цярпеў голад; знясілены ад працяглага недаядання. Згаладалыя людзі ледзь варушацца, яны ўжо не маюць сілы нават трымаць рыдлёўку. Мікуліч. // Які прагаладаўся; галодны. Каб .. паказаць сябе не такім ужо згаладалым, Ота жуе ежу марудна. Бядуля. Згаладалыя за дзень, падпольшчыкі ўзялі лыжкі. Крупнік быў густы, смачны. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)