паталагічнае павышэнне палавой цягі ў мужчын; адна з форм гіперсексуальнасці. Праяўляецца пастаянным пачуццём палавога незадавальнення і нястрымным імкненнем да палавых зносін. Бывае праявай гарманальных парушэнняў, арган. паталогіі ц. н. с., вынікам псіхагенных уздзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
артэ́рыя, ‑і; Рмн. ‑яў; ж.
1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.
2.перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна.Прырода Беларусі.
[Грэч. atrēria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ICE = Intercity-Expresszug – міжгародні цягнік-экспрэс прамых зносін (з інтэрвалам руху праз гадзіну)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛУНІНЕ́ЦКІ ШПАЛАПРАПІ́ТНЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў з 1902 на чыг. ст. Лунінец, цяпер Брэсцкай вобл. Належаў Міністэрству шляхоў зносін (Палеская чыгунка). Насычаліся шпалы і брусы для чыгункі. Меў 2 паравыя рухавікі (40 к.с.) і інш. маёмасць. У 1908—10 працавала 135 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПАР (ад лац. stupor здранцвенне, нерухомасць),
стан нерухомасці з аслабленымі рэакцыямі на раздражненне, прыгнечванне псіхічнай актыўнасці чалавека. Адно з найб. цяжкіх псіхапаталаг. расстройстваў, якія ўзнікаюць пры розных псіхічных хваробах. Праяўляецца зніжэннем усіх відаў адчувальнасці, нерухомасцю, мутызмам (адсутнасцю моўных зносін з людзьмі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камфо́рт
(англ. comfort)
добраўпарадкаванасць і ўтульнасць жылля, грамадскіх устаноў, сродкаў зносін (у аўтамабілях, самалётах і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЯСТРЭ́БСКІ Мікалай Феліксавіч (10.7.1808, Рэчыцкі павет Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 1874),
бел. і рас. інжынер-будаўнік і механік. Праф. (1843). Скончыў Віленскі ун-т (1830) і Пецярбургскі ін-т Корпуса інжынераў шляхоў зносін (1832), дзе і працаваў. Праводзіў навук. даследаванні па дынаміцы машын, супраціўленні і трываласці матэрыялаў, буд. механіцы. У 1847—61 нач. аддзялення Магілёўскай акругі шляхоў зносін. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны дарогі Магілёў—Кіеў, Магілёў—Бабруйск, Магілёў—Доўск, распрацаваны праекты мастоў цераз рэкі Дняпро ў г. Магілёў (пабудаваны ў 1860) і Зах. Дзвіна ў г. Віцебск. Аўтар першага на рус. мове «Курса практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—38), за які атрымаў Дзямідаўскую прэмію 1839. Быў аматарам маст. літаратуры і прыхільнікам таленту М.В.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
komunikacyjny
komunikacyjn|y
камунікацыйны;
szlaki ~e — камунікацыйныя шляхі, шляхі сувязі;
sieć ~a — шляхі зносін
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пустэ́льнік, ‑а, м.
Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы. Манах-пустэльнік.// Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы. — А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала [Марына] Кудлачу, які маляваў за сталом.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАВА́Л,
найбольш нізкае і даступнае месца ў грэбені горнага хрыбта або масіву, якое служыць звычайна для зносін паміж суседнімі рачнымі далінамі. Шырокія пласкадонныя і глыбока апушчаныя П., якія маюць важнае трансп. значэнне, наз. горнымі праходамі; праз іх звычайна пракладзены ўючныя сцежкі, часам аўтадарогі ці чыгункі.