Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы.Галавач.У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі.Лынькоў.
2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
embody[ɪmˈbɒdi]v.
1. увасабля́ць
2.fml уключа́ць, змяшча́ць;
The proposal was embodied in the resolution. Гэта прапанова была ўключана ў пастанову.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
радыёлака́тар
(англ. radiolocator, ад лац. radio = выпраменьванне + locare = змяшчаць)
устройства для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіць ’змяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́цца ’змяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіцца ’змяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́цца ’змяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр.дыял.то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус.толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск.дыял.tłopić, tłupić ’тс’, балг.тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл.*tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ.tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат.tìlpt ’змяшчацца’, ірл.tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ.talpìnti(s) ’змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
друкава́ць
(польск. drukować, ад ням. drucken)
1) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў адціскаць на паперы якія-н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і інш.), выдаваць такім спосабам у свет;
2) змяшчаць у друку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
То́ўпіць ’змяшчаць, напаўняць’ (Ласт., Гарэц.), то́ўпіцца ’збірацца групай’ (ТСБМ), ’стаяць гурбой’ (бялын., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’змяшчацца’ (Нас., Жд. 1; віл., Сл. ПЗБ), ’ісці клубамі (пра дым)’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж сто́ўпіць ’змясціць’, уто́ўпіцца ’змясціцца’ (Гарэц.), стоўпіцца (віл., LKK, 16, 190), нато́ўпіцца ’набіцца шмат людзей у памяшканне’ (Нас.). Гл. таўпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы.//Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)