Разм.Змучыцца ад працяглай маркоты. — Даўно, вельмі даўно ўжо я ад цябе ліста не меў. І змаркоціўся ж я па гэтым моцна.Крапіва.Кожны раз, як дачка прыязджала дахаты, першае, што пытала маці — ці не змаркоцілася яе Танечка без бацькоў.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zermártern
1.vt зму́чыць, замардава́ць;
sich (D) den Kopf ~ лама́ць сабе́ галаву́
2.~, sichзму́чыцца, нацярпе́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому.Шамякін.За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома.Скрыган.Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак., пакім-чым і без дап.
Разм. Сумуючы, змучыцца, стаміцца. [Вася:] — Я без вагання аддаў бы ўсё, што было ў мяне,.. абы я толькі мог паглядзець .. [Зіне] у вочы і ўбачыць, што яна таксама ссумавалася па мне.Гаўрылкін.Ссумаваўся Макар па Закружжы, па маці, па вечарынках, ды што граху таіць, і па Еве.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змарнава́ццаразм.
1. (змучыцца) von Kräften kómmen*, herúnterkommen*vi (s), erschöpft sein;
змарнава́цца ад тугі́ vor Séhnsucht vergéhen*;
2. (згінуць) verschwínden*vi (s), nicht mehr existíeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ты́раць ‘цяжка працаваць’ (Сцяшк. Сл.; Скарбы). Параўн. польск.tyrać ‘цяжка працаваць, не шкадуючы сіл і здароўя’, аргат. ‘красці’, ‘працаваць’ (Каня, Słownik), tyrać, terać ‘псаваць, нішчыць, траціць’, ‘надрывацца’, каш.tërac, tėrac ‘тс’, utërac są ‘змучыцца’, чэш.týrati ‘мучыць; катаваць (жывёл)’, славац.týrať ‘мучыць’. Арэальна, хутчэй за ўсё, запазычана з польскай мовы; узводзіцца да дыял.зах.-слав.*tyrati няяснага паходжання. Не зусім надзейна звязваецца генетычна з прасл.*turiti ‘паганяць’, ‘гнаць’, ‘турыць’ (Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Рэйзак, 687; SEK, 5, 146–147). Пры прасл.*tiriti ‘мучыць’ да *terti ‘церці’ (Пралік, 637). Значэнне ‘красці’ ў польскай мове, відаць, у выніку збліжэння з усх.-слав.тырыць, гл.
1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву.//перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела.Колас.
2.перан. Сабрацца, накапіцца (пра што‑н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас.Кулакоўскі.З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасма́гнуць
1. (змучыцца ад смагі) dürsten vi;
2.перан.разм. (жадаць) begéhren vt, vi (чаго-н. nach D);
3. (перасохнуць);
у мяне́ сасма́гла ў ро́це ich hábe éine (ganz) tróckene Kéhle bekómmen, die Kéhle ist wie áusgedörrt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сасма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Знемагчы, змучыцца ад смагі, гарачыні. Недалёка ў кустах, у траве, верасах Булькатала паціху крыніца: — Не здавайся, салдат! Ты, магчыма, сасмаг? Дам уволю табе я напіцца.Бялевіч./уперан.ужыв.Паведаміла матка і аб крамніку Ёселю, які нібы матцы сваёй прызнаўся, што яго сэрца даўно сасмагла па Рыве.Лынькоў.
2.(1і2ас.неўжыв.). Перасохнуць (пра губы, горла, рот). Прыступамі так хапала жывот, што хоць садзіся. На твары выступіў пот і сасмаглі губы.Мыслівец./убезас.ужыв.Сасмагла ў роце.// Звянуць, пасохнуць ад недахопу вільгаці (пра траву, пасевы і пад.). Сасмаглі дрэвы навакол. І ўсё, што з іх радні.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)