атмасферныя ападкі, забруджаныя вокісламі азоту і серы, што трапляюць у паветра з выкідамі прамысл. прадпрыемстваў. Выпадаюць у выглядзе раствораў кіслот, якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні азотнага і сернага ангідрыдаў з атм. вадой. Адмоўна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя: павялічваюць кіслотнасць глебы, аказваюць біяцыднае ўздзеянне на жывыя арганізмы, пагражаюць здароўю чалавека, шкодзяць прамысл. і арх. пабудовам. Могуць выпадаць на значнай адлегласці ад крыніц забруджвання. Колькасць К.д. і іх адмоўны ўплыў на навакольнае асяроддзе штогод павялічваюцца. Памяншэнне ці спыненне выкідаў у паветра прамысл. прадпрыемствамі шкодных рэчываў, у т. л. вокіслаў азоту і серы, правядзенне інш. мерапрыемстваў па ахове атмасферы дапамагаюць зменшыць кіслотнасць атм. ападкаў, спрыяюць спыненню К.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПАДЗЕ́ННЯУ МЕ́ТАДу ядзернай фізіцы,
метад эксперым. даследаванняў, які на аснове выкарыстання супадзенняў схем дазваляе ўстанаўліваць часавыя залежнасці розных падзей. Напр., пры вывучэнні элементарных актаў ядз. узаемадзеянняў адным з асн. метадаў вызначэння ўстанаўлення паслядоўнасці з’яўлення другасных часціц і гама-квантаў з’яўляецца рэгістрацыя адначасовасці эл. сігналаў, што паступаюць ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. С.м. дазваляе істотна зменшыць уплыў фонавых сігналаў на рэгістрацыю ядз. узаемадзеянняў. С.м. у метралогіі — адзін з метадаў параўнання з мерай, дзе рознасць паміж вымеранай велічынёй і велічынёй, што ўзноўлена мерай, вымяраюць па супадзеннях адзнак на шкалах ці перыяд. сігналаў. Напр., вызначэнне частаты перыяд. працэсу з дапамогай страбаскапічных прылад; вымярэнне даўжыні адрэзка штангенцыркулем з ноніусам, якое грунтуецца на супадзенні адзнак на шкалах штангенцыркуля і ноніуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уціхамі́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1.каго-што. Супакоіць, зменшыць сілу праяўлення чаго-н.
У. дзяцей.
У. злосць.
2.каго. Сілай супакоіць; задушыць (бунт, паўстанне і пад.).
У. бунтаўшчыкоў.
3.каго-што. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць.
У. стыхію.
У. раз’юшанага быка.
|| незак.уціхамі́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.уціхамі́рванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
uszczuplić
зак.
1. паменшыць; зменшыць; скараціць;
2. абмежаваць; ушчаміць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
безуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае ўцехі, якога нельга паслабіць, зменшыць уцехаю. Безуцешная туга. □ Ачнулася толькі пад вечар яна У змрочным палацы Барыны З бядою сваёй безуцешнай адна, У лютай няволі дзяўчына.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
halve[hɑ:v]v.
1. дзялі́ць папала́м; дзялі́цца (чым-н.);
Let’s halve the work between the two of us. Давай падзелім работу (паміж намі).
2. змянша́ць напало́ву;
That will halve the profits. Гэта зменшыць прыбытак удвая.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЯЧА́ТНАЯ ПЛА́ТА,
пласцінка з электраізаляцыйнага матэрыялу (гетынаксу, тэксталіту, керамікі і інш.), на паверхню якой фотахімічным ці інш. спосабам нанесены тонкія электраправодныя дарожкі (пячатныя праваднікі) з кантактнымі пляцоўкамі для далучэння навясных электра- і радыёэлементаў, у т. л.мікрамодуляў і інтэгральных схем.
Бываюць адна- і двухбаковыя, адна- і шматслойныя П.п. Прызначаюцца для пячатнага мантажу, пры якім на П.п. ўстанаўліваюцца элементы электроннай апаратуры (транзістары, дыёды, рэзістары і інш.). Для замацавання навясных элементаў на плаце іх вывадныя пляцоўкі сумяшчаюць з кантактнымі пляцоўкамі П.п. (паверхневы мантаж) ці ўстаўляюць вывады гэтых элементаў у спец. адтуліны, якія праходзяць праз кантактныя пляцоўкі (драцяны мантаж), і прыпайваюць да іх. Такі мантаж дазваляе зменшыць габарыты і масу апаратуры, выкарыстоўваць механізаванае і аўтаматызаванае абсталяванне і высокапрадукцыйныя тэхнал. працэсы пры яе масавай вытв-сці. Гл. таксама Пячатная схема.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКРАНАПЛА́Н (ад экран + франц. planer лятаць),
лятальны апарат для палётаў паблізу паверхні зямлі або вады з выкарыстаннем эфекту экрана — пругкай паветранай падушкі, што ўзнікае паміж гэтай паверхняй і крылом апарата. Ад судна на паветранай падушцы адрозніваецца выкарыстаннем набягаючага патоку (скараснога напору) паветра, а не напампоўваннем паветра пад днішча.
Экранны эфект дазваляе зменшыць патрэбную магутнасць рухавікоў. Э. маюць нізкаразмешчанае крыло малога падаўжэння і высока паднятае гарыз. апярэнне. Скорасць да 500—550 км/гадз. Першыя Э. створаны ў 1932—35 Т.Карыо (Фінляндыя). Э., здольныя ўзнімацца на адносна вял. вышыню, наз.экраналётамі (з’явіліся ў ЗША у 1960-х г., у СССР у 1973).
Літ.:
Белавин Н.И. Экранопланы. Л., 1977.
Экранапланы: а — па схеме самалёта; б — па схеме лятаючага крыла; 1 — стартавы рухавік; 2 — маршавы (асноўны) рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зні́зіць, зніжу, знізіш, знізіць; зак., што.
1.Зменшыць вышыню чаго‑н., апусціць уніз, ніжэй. Знізіць самалёт над аэрадромам.
2. Зрабіць ніжэйшым, малым (ступень, велічыню, інтэнсіўнасць чаго‑н.); зменшыць. Знізіць цэны. Знізіць хуткасць. Знізіць патрабаванні.// Зрабіць ніжэйшым (якасць або значнасць, важнасць чаго‑н.). Знізіць літаратурнае майстэрства.// Зрабіць (гук, голас і пад.) ніжэйшым па тону, менш гучным. [Паненка] знізіла голас да шэпту: — Не хадзі, Казюня.Чарнышэвіч.
•••
Знізіць тон — пачаць гаварыць больш спакойна. Апанас знізіў тон і горача зашаптаў нешта Вадалею і Сучку.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уба́віць, убаўлю, убавіш, убавіць; зак.
1.што і чаго. Зменшыць, паменшыць што‑н. (памеры, аб’ём, колькасць і пад.). Убавіць выдаткі. Убавіць цану. Убавіць веку. □ І пасля вайны бярозы не ўбавілі соку.Грамовіч.//Зменшыць, аслабіць сілу чаго‑н. (дзеяння, стану і пад.). Убавіць крок. □ Ні акладу [Купчыну] не знізілі, ні гонару не ўбавілі, прызначыўшы майстрам.Мыслівец.
2.што і без дап. Устараніць, адкінуць што‑н., змяншаючы, скарачаючы (памеры, аб’ём, колькасць і пад.). [Мая:] Гісторыя, Васілій Паўловіч, што тая песня: не ўбавіш, не прыбавіш, як кажуць.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)