verbrucht a

1) спажы́ты, выдаткава́ны

2) тэх. адпрацава́ны

3) вы́матаны, змо́раны, знясі́лены, змардава́ны (пра чалавека)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скамячыць.

2. у знач. прым. Змяты, ператвораны ў камяк, у жмут. Гэля.. ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва. Гартны. Міма.. [Карпа] прайшоў малады партызан і непрыкметна сунуў яму ў руку скамечаную паперку. Шамякін.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Стомлены, змардаваны (пра твар). Бледны, скамечаны твар, рэдка калі паголены.. — усё гэта гаварыла за тое, што Селядцоў расчараваўся ў жыцці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несціха́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не сціхае, не змаўкае, не спыняецца доўгі час; які чуваць бесперапынна. Несціханы гул. Несціханы крык. □ Сінее высокі абрыў. На кручы стагоднія дрэвы. Над імі паводка зары, Вятроў несціханых напевы. Танк. У вушах стаяў несціханы звон, быццам ля кожнага вуха хтосьці настойліва, да знямогі, біў у нешта жалезнае, гулкае. Шахавец.

2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.). Змардаваны на допыце.. і пакутуючы ад несціханага болю, Шурка туліўся да вільготнай і халоднай сцяны. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак., з кім-чым.

1. Даглядаць дзіця. — З намі жыла мая маці. Днём яна няньчылася з дзіцем. Васілевіч. Прыйдзе [муж] дахаты змардаваны, павячэрае і лажыцца спаць.. А [жонка] прадзе ды з дзяцьмі няньчыцца. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Празмерна клапаціцца аб кім‑, чым‑н., аддаваць многа ўвагі каму‑, чаму‑н.; вазіцца. Дактары.. [чалавека] з рук не выпускалі. І прафесары і акадэмікі няньчыліся з ім. Паслядовіч. // Гуляць, забаўляцца. [Марына] няньчылася з.. [мопсам], нібы малое дзіця з лялькай, ад душы смяялася з яго забаўных выхадак і нават размаўляла з ім, як з чалавекам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spent

[spent]

1.

v., p.t., p.p. of spend

2.

adj.

1) ужы́ты, скарыста́ны

spent gas — адпрацава́ны газ

2) змардава́ны, змо́раны, загна́ны

a spent horse — загна́ны конь

a spent swimmer — змо́раны плыве́ц

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

overcome

[,oʊvərˈkʌm]

v., -came, -come, -coming

1) перамага́ць, здо́лець, пераадо́льваць (страх, благу́ю звы́чку)

to overcome an enemy — перамагчы́ во́рага

to overcome all difficulties — пераадо́лець усе́ ця́жкасьці

2) зьнясі́льваць, мардава́ць

overcome by weariness — змардава́ны, зьнясі́лены сто́май

3) бянтэ́жыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

beaten

[ˈbi:tən]

adj.

1) пабі́ты; перамо́жаны

a beaten dog — пабі́ты саба́ка

a beaten army — перамо́жаная а́рмія

2) ко́ваны, кава́ны; кляпа́ны, раскле́паны

3)

а) вы́таптаны (сьце́жка), прае́жджаны (даро́га)

б) звыча́йны, зьбі́ты, шаблённы

4) зьбі́ты на пе́ну

beaten egg whites — зьбі́тыя бялкі́

5) зьнясі́лены, вы́біты зь сі́лаў, змардава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Любівы, люблівы, лібівы, ліблівы, любовы, любэвы, любывый ’посны, нятлусты (мяса)’, ’сала з праслойкамі мяса’ (Нас., Касп., Мядзв., Юрч., Вешт. дыс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг. і інш.), зэльв. любо́віно мяса (Сцяшк.), усх.-бел. любавіна ’благое, поснае мяса’ (КЭС і Мат. Маг.), ст.-бел. либѣвыйзмардаваны’, либивость ’худзізна’ (Скарына), якія запазычаны з чэш. liběvý, libivost. Рус. любови́на, смал. любавый, кур. либавчина ’слой мяса на сале’, ст.-рус. либивый ’худы’, паўн.-рус. ли́би́вый, либиво́й ’тс’; каш. lëbavi ’павольны, гультаяваты’, ’любівы’, ’высокі, але тонкі і худы’, велікапольск. lubave mʼysu̯o ’любівае мяса’, в.-луж. libojty < libovitъ, ст.-чэш. libivý, чэш. libový ’тс’, мар. lebavý ’пусты, дрэнны’; славен. libovína, lȋbivo ’мяса без косці’, кайк. libiv ’сухі, пусты’, серб.-харв. либовина ’сцягно’, макед. либав ’слабы’, ц.-слав. либавъ ’худы, мізэрны’. Прасл. libavъ, libivъ, libovъ ’худы, слабы’ (Слаўскі, 4, 218–219), утвораныя ад libъ (параўн. каш. lëbi ’высачэзны, слабы’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, каш. lubï ’тс’, в.-луж. liba ’жылістае мяса’, ст.-чэш. libí ’поснае (мяса)’; роднаснымі да яго будуць: літ. líebas ’слабы, тонкі, стройны’, ст.-сакс. lêf ’слабы, хворы’ і з чаргаваннем галоснай літ. láibas, лат. laĩbs ’слабы, тонкі, стройны’, літ. leĩnas ’тс’, лат. lèins ’крывалапы’. І.‑е. *lēibho‑ (Слаўскі, 4, 222; Фасмер, 2, 543 і 492; Махэк₂, 330; Скок, 2, 293; Бязлай, 2, 139; Шустар-Шэўц, 11, 837–838). Пераход лі‑ > лю‑ адбыўся пад уплывам слова любовь; у польск. мове мена li‑ > lu‑ назіралася ўжо ў XV ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слабы, аслабелы, аслаблы, слабасільны, бяссільны, знясілены, абяссілены, без сіл, нядужы, зняможаны, нетрывалы, кволы, стомлены, стамлёны, нядошлы, змардаваны, надарваны, зацяганы, спрацаваны; нямоглы, знябыты, знямоглы, абняможаны, немачны, нетрывушчы, хілы, хірлявы, змораны, струджаны (разм.); знатужаны, нездаляшчы, квелы, вутлы (абл.); дохлы, здохлы, замылены, гнілы, абяскроўлены (перан.) □ ледзь жывы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

я 1, нескл., н.

Трыццаць другая, апошняя літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «а» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «нясу — ньасу», «вязу — вьазу»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія — лінійа», «здароўя — здароўйа», «кальян — калйан», «сям’я — сямйа», «ягада — йагада».

•••

Ад а да я гл. а ​1.

я 2, мяне, мне, мяне, мной (‑ою), аба мне; мн. мы; займ. асаб. 1 ас. адз.

1. Ужываецца для абазначэння асобы, якая гаворыць. Я слаўлю свету аднаўленне І змены новыя ў жыцці. Хведаровіч. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.

2. у знач. наз., нескл., н. Ужываецца для абазначэння ўсведамлення чалавекам уласнай сутнасці, самога сябе ў акаляючым свеце, а таксама для абазначэння суб’екта (у філасофіі). Яўген чалавек мяккай натуры. Вельмі ж спакойны. Па ім — што хочаш, абы не зайшло за жывое. Абы не зачапілі яго чалавечага «я». Баранавых.

•••

Вось гэта я разумею! — вокліч адабрэння, падтрымкі ў значэнні: вельмі добра, так і трэба, іменна тое, што трэба.

Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! — ужываецца як пагроза.

Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім‑н.

Не я буду, калі не... — выражэнне рашучага намеру зрабіць што‑н. або цвёрдай упэўненасці ў чым‑н.

Паказаць сваё я гл. паказаць.

Па мне — а) на маю думку, на мой погляд; б) мне ўсё роўна.

У мяне — ужываецца як папярэджанне, пагроза і пад. Нейкі атупелы і змардаваны голас гукаў: — Ты ў мяне зараз усё скажаш. Чорны.

Што я (ты, ён) там (тут) забыў? — няма чаго мне (табе, яму) там (тут) рабіць!

Я думаю! — канешне! дзіва што!

Я табе дам — пагражальны вокрык ці заўвага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)