ВЕ́ЙТЛІНГ (Weitling) Вільгельм (5.10.1808, г. Магдэбург, Германія — 25.1.1871),
дзеяч ранняга ням. рабочага руху, сацыяліст. Кравец. У 1836 у Парыжы ўступіў у Саюз справядлівых, напісаў яго маніфест «Чалавецтва, якое яно ёсць і якім яно павінна быць» (1838). Удзельнік няўдалага паўстання бланкістаў (1839). З 1841 у Швейцарыі, дзе апублікаваў гал. твор «Гарантыі гармоніі і свабоды» (1842); арыштаваны за паліт. агітацыю і зняволены (1843). Вызвалены ў 1844. Чл. Брусельскага камуніст. карэспандэнцкага к-та (1846). З 1846 у ЗША (у час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі быў на радзіме). Асуджаў капіталізм, але не прымаў навук. камунізму К.Маркса і Ф.Энгельса. Быў упэўнены ў магчымасці неадкладна здзейсніцьсац. пераварот з апорай на немаёмныя слаі. Пераацэньваючы стыхійнасць рэв. бунту, лічыў яго ўдарнай сілай люмпен-пралетарыяў і нават крымін. злачынцаў. Бачыў у асобе Хрыста перадавога змагара за сац. справядлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).
1. Ажыццявіць, здзейсніць; выканаць.
С. сваю мару.
2. Апраўдаць што-н. (звычайна пра надзеі і пад.).
С. бацькоўскія надзеі і спадзяванні.
3. Правільна прадказаць што-н. (разм.).
На гэты раз сіноптыкі спраўдзілі.
|| незак.спра́ўджваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.спра́ўджванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абгрунтаваць.
2.узнач.прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі. Цяпер яна, гэта думка, ператварылася ў цвёрдае і абгрунтаванае перакананне: Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nietakt
нетактоўнасць;
popełnić nietakt — здзейсніць нетактоўны ўчынак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наме́р, ‑у, м.
Жаданне, замысел што‑н. зрабіць. Добры намер. Варожы намер. Здзейсніць свае намеры. □ [Лабановічу] ўспаміналіся першыя дні прыезду сюды, яго намеры і планы.Колас.[Мікола:] Не было ў мяне намеру крыўдзіць цябе.Крапіва.
•••
З намерам — з пэўнай мэтай, знарок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
in die ~ úmsetzen ператвары́ць у жыццё, ажыццяві́ць, здзе́йсніць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТКАЧО́Ў Пётр Мікітавіч (11.7.1844, с. Сіўцова Пскоўскай вобл., Расія — 4.1.1886),
дзеяч рас.рэв. руху, ідэолаг «змоўніцкай», або «якабінскай», плыні ў народніцтве, публіцыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1868). З 1865 супрацоўнічаў з час. «Русское слово» і «Дело». За арганізацыю студэнцкіх хваляванняў у Пецярбургу у 1869 асуджаны на непрацяглае турэмнае зняволенне, пасля адбыцця якога высланы на радзіму. У 1873 уцёк за мяжу, жыў у Швейцарыі і Францыі, супрацоўнічаў у час. «Вперед!», далучыўся да польска-рус. эмігранцкай групы «рускіх якабінцаў», выдаваў час. «Набат» (1875—81), у якім прапагандаваў свае ідэі. Быў адным з заснавальнікаў (1877) малаўплывовага ў Расіі «Таварыства народнага вызвалення». У 1882 цяжка захварэў, апошнія гады жыцця правёў у псіхіятрычнай лячэбніцы. Т. не верыў у здольнасць сялянства самастойна здзейсніцьсац. рэвалюцыю, даказваў неабходнасць стварэння тайнай арг-цыі «рэв. меншасці» з мэтай захопу ўлады, усталявання рэв. дыктатуры і правядзення сац. пераўтварэнняў. У сваіх філас. поглядах абараняў матэрыялізм і адмаўляў ідэалізм, лічыў эканам. фактар важнейшым рычагом сац. развіцця. У літ. крытыцы выступаў паслядоўнікам М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава, Дз.І.Пісарава.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1975—76.
Літ.:
Шахматов Б.М. П.Н.Ткачев: Этюды к творч. портрету. М., 1981;
Рудницкая Е.Л. Русский бланкизм: Петр Ткачев. М., 1992.