до́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца; незак. (разм.).

1. Адбывацца на працягу якога-н. часу, цягнуцца нейкі час.

Некалькі хвілін доўжылася гэта сцэна.

2. Здавацца даўжэйшым, больш працяглым, чым звычайна.

Ноч доўжылася бясконца.

|| зак. здо́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца (да 2 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Glubwürdigkeit f - вераго́днасць, праўдападо́бнасць;

an ~ verleren* здава́цца непраўдападо́бным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чу́диться несов. здава́цца;

мне чу́дится безл. мне здае́цца;

ему́ чу́дится стук яму́ здае́цца стук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́рыцца ’ўяўляцца, здавацца ў думках’, ма́рыць ’аддавацца марам’, ’спадзявацца’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Укр. маритися, марити. Да ма́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cave [keɪv] n. пячо́ра; по́ласць; упа́дзіна; я́міна

cave in [ˌkeɪvˈɪn] phr. v.

1. асяда́ць, апада́ць, апуска́цца

2. уступа́ць, адступа́ць, здава́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ве́чнасць ж. ве́чность;

цэ́лую в. (не ба́чыліся) — це́лую ве́чность (не вида́лись);

ка́нуць у в. — ка́нуть в ве́чность;

здава́цца ~цю — каза́ться ве́чностью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уна́ймы прысл.:

узя́ць уна́ймы meten vt;

аддава́ць уна́ймы vermeten vt;

здава́цца ўна́ймы zu vermeten sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

dünken* vt, vi здава́цца;

es dünkt mich [mir] мне здае́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вярзці́ся і ве́рзціся, ‑зецца; пр. вёрзся, вярзлася, ‑лося; незак.

Разм. Бязладна ўзнікаць, здавацца ва ўяўленні; блюзніцца. — Сяджу я ды думаю... А што думаю, дык і сам добра не разбяру — вось вярзецца нешта. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ціцца, ‑ціцца; незак.

1. Станавіцца калматым; кудлаціцца, касмаціцца. Чорныя валасы .. [Йонаса] калмаціліся на ветры. Броўка. // Мець выгляд чаго‑н. калматага, здавацца калматым. Падпяразаная суконная жакетка калмацілася ўнізе сваёю няроўнаю абарванасцю. Чорны.

2. Зал. да калмаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)