фанабэ́рыя

(польск. fanaberia, ад яўр.-ням. faine = тонкі, зграбны + berie = чалавек)

пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць (напр. фанабэрыі хоць адбаўляй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

грацыёзны

(іт. grazioso, ад лац. gratia = мілавіднасць, прывабнасць)

1) поўны грацыі 1, прыгожы ў позах, зграбны;

2) стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры. Чорны.

2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты. Вітка. // перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пука́ты, ‑ая, ‑ае.

З круглява выгнутымі, выпучанымі бакамі, паверхняй; выпуклы. Пукатая бочка. Пукатая бутэлька. Пукатае дно. □ Валя выбрала сабе невялічкі [гадзіннік], зграбны, з тоненькай металічнай абводкай, з пукатым шкельцам. Пестрак. // Які выдаецца наперад. Пукатыя вочы. Пукатыя грудзі. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйнызграбны’ (Бяльк.) < польск. zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

элега́нтны

(фр. élégant, ад лац. elegans, -ntis = вытанчаны)

1) зграбны, прыгожы (напр. э. касцюм);

2) з густам апрануты (напр. э-ая жанчына).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

slender [ˈslendə] adj.

1. то́нкі; ста́тны, згра́бны;

a slender figure стро́йная, згра́бная фігу́ра

2. бе́дны; сла́бы; мізэ́рны; нязна́чны;

slender means сці́плыя сро́дкі;

a slender chance малавераго́дная магчы́масць;

slender hope сла́бая надзе́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фарто́вы разм.

1. (удачлівы) glücklich, von Erflg beglitet, erflgreich;

2. (зграбны) schlank;

3. (спрытны, хвацкі) gewndt, geschckt; fndig (вынаходлівы); gereben, pfffig (выкрутлівы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

изя́щный згра́бны; прыго́жы; вы́танчаны; элега́нтны;

изя́щная о́бувь прыго́жы (элега́нтны) абу́так;

изя́щная литерату́ра (слове́сность) уст. маста́цкая літарату́ра; прыго́жае пісьме́нства;

изя́щные иску́сства уст. выяўле́нчае маста́цтва і му́зыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)