ратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Пазбаўляць ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы. Ратаваць жыццё. □ [Жанчына] працягнула дзіця. — Людзі добрыя! Дарагія мае!.. Ратуйце дзіця!.. Вазьміце сына майго. Яны гоняцца за намі... Шамякін. [Зіна:] — Я прашу падняць шклянкі за таго, з кім мы білі акупантаў... Хто нас ратаваў харчамі ў блакаду. Грамовіч. // Хаваць, засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратаваць сена ад дажджу. □ Ад гарачыні не ратуе нават лес — ён стаіць узбоч дарогі, бы нежывы, цёмны, змораны, вялы. Сачанка.

•••

Няхай бог ратуе гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verwáhren

1. vt (с)хава́ць, захо́ўваць

2. ~, sich (gegen A)

1) засцерага́ць сябе́ (ад чаго-н.)

2) пратэстава́ць (супроць чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

behüten vt (vor D) зберага́ць, барані́ць, засцерага́ць (ад каго-н., чаго-н.);

ein Gehéimnis ~ захо́ўваць та́йну;

behüte! ні ў я́кім ра́зе!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

барані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; незак.

1. каго-што. Пільна ахоўваць ад нападу ворагаў. Няхай на Волзе ці Кубані Салдацкія міналі дні, І там я ў любым змаганні Свой край бацькоўскі бараніў. Астрэйка. Не страшна смерць Свабоду хто бароніць, Будуе хто Нязнаны новы свет. Чарот. // Засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага. Ватоўка, бы якое рэшата, не бароніць ад сібернага ветру. Мыслівец.

2. што. Адстойваць што‑н. Міколку часта даводзіцца спрачацца і заўзята бараніць свае думкі, даводзіць іх правільнасць. Шынклер.

•••

Барані божа гл. бог.

Няхай бог бароніць гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засцяро́га, ‑рогі, ДМ ‑розе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. засцерагаць — засцерагчы.

2. Тое, што засцерагае ад чаго‑н. — Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская, мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная. Шамякін.

3. Мера, якая прымаецца для аховы, засцеражэння ад чаго‑н.; надзвычай асцярожныя адносіны да чаго‑н. Да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца.. і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́мніць

1. er¦ínnern vt (што-н., аб чым-н. an A) ins Gedächtnis rúfen*; máhnen vt (засцерагаць);

2. (здацца падобным на каго-н., што-н.) an j-n, an etw. erínnern; j-n, etw. im Gedächtnis wáchrufen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

берагчы́

1. (сцерагчы, пільнаваць) hüten vt; bewáchen vt;

2. (захоўваць) (áuf)bewáhren vt; verwáhren vt, áufheben* vt; spáren vt (назапашваць, збіраць);

берагчы́ таямні́цу das Gehéimnis wahren;

3. (засцерагаць) schónen vt, bewáhren vt (ад чаго-н. vor D);

берагчы́ свае сі́лы séine Kräfte schónen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

грэць, грэю, грэеш, грэе; незак., каго-што і без дап.

1. Перадаваць сваю цеплыню; саграваць. Сонца грэе. Печ добра грэе кватэру. □ Шчыльна прытуліўшыся,.. [хлопчыкі] маглі грэць адзін аднаго. Маўр. // Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду. Кажух добра грэе. □ Хоць вецер змоўк і стала зацішней, не грэе коўдра мне старых касцей. Дубоўка. // перан. Абнадзейваць, паднімаць настрой. Помні.. Слова, што ў любой нягодзе грэла Кожную пакутную душу. Кірэенка. Прабіраючыся па сумётат дахаты, .. [Дзіма] грэе сябе марай аб шчаслівай будучыні. Якімовіч.

2. Рабіць цёплым, гарачым; награваць. Грэць чай. □ У хаце.. Сабастыяніха грэла на камінку ваду. Чорны.

3. Разм. Біць. — У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.

•••

Грэць рукі — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hüten

1. vt

1) ахо́ўваць, засцерага́ць; абараня́ць, барані́ць;

Kínder ~ дагляда́ць дзяце́й;

das Bett ~ хварэ́ць, ляжа́ць у пасце́лі;

die Zúnge ~ трыма́ць язы́к за зуба́мі

2) па́свіць

2. ~, sich (vor D) сцерагчы́ся (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. // Адстойваць чые‑н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба. // Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго‑н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.

3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)