5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).
Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.
|| незак.прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАЙПС ((Pipes) Рычард Эдгар) (н. 11.7.1923, г. Цешын, Польшча),
амерыканскі гісторык, палітолаг. З 1940 у ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1950). У 1962—63 дырэктар Цэнтра навук. даследавання Расіі. З 1963 праф.рас. гісторыі Гарвардскага ун-та. У 1981—82 саветнік па Сав. Саюзе прэзідэнта ЗША Р.Рэйгана. Аўтар прац «Еўропа пасля 1815 г» (1970), «Расія пры старым рэжыме» (1974), «Амерыканска-савецкія адносіны ў эру разрадкі» (1981), «Камунізм: знікаючы прывід» (1993), «Расія пры бальшавіцкім рэжыме» (1994) і інш. У кн. «Утварэнне Савецкага Саюза: камунізм і нацыяналізм. 1917—1923 гг» (1954, перавыд. 1968) вызначыў ролю і месца ў пач. 20 ст.бел.нац.-вызв. руху (у т. л.БСГ), разглядаў унутр. і знешнія абставіны, якія не дазволілі замацавацьбел. дзяржаўнасць у форме БНР.
Тв.:
Бел.пер. — Мінуўшчына Расеі і яе будучыня // Arche. 2000. № 1.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зафіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Адлюстраваць, адзначыць, перадаць пры дапамозе малюнка, апісання, фатаграфіі і пад. Кантрольны аўтамат-лічыльнік.. зафіксаваў праход нашай машыны.Лынькоў.Зразумела, што пісьмовыя помнікі не зафіксавалі ўсяго багацця канкрэтных разнавіднасцей словазлучэнняў, уласцівых жывой мове.«Весці АН БССР».Усё адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці.В. Вольскі.//(часцейуформедзеепрым.зал.пр.). Замацаваць у памяці, свядомасці. [Аповесць] — кавалак самога жыцця, зафіксаванага ў чэпкай памяці падлетка і праўдзіва, без прэтэнзіі перададзенага на паперы.«Полымя».
2. Затрымаць што‑н. у пэўным становішчы; затрымацца ў пэўным становішчы. Гімнаст зафіксаваў стойку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Замацаваць каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н. Забраніраваць нумар у гасцініцы. □ Іван Якаўлеў мог не ісці на фронт: яго, вопытнага токара, забраніравалі для работы на заводзе.«Беларусь».
1. Абгарнуць, абкруціць чым‑н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай.// Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што‑н.
2.Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго‑н. Абвязаць абрус карункамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІРЭ́ЕЎСКІ (Іван Васілевіч) (3.4.1806, Масква — 23.6.1856),
расійскі філосаф, літ. крытык, публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафільства. Брат П.В.Кірэеўскага. З 1822 слухаў лекцыі ў Маскоўскім ун-це; адзін з заснавальнікаў гуртка «Таварыства любамудраў». У 1830 у Германіі слухаў лекцыі філосафаў Ф.Шлеермахера, Г.Гегеля, Ф.В.Шэлінга і інш. У 1832 пачаў выданне час. «Европеец» (забаронены пасля выхаду двух нумароў). У 1830—50-я г. развіваў тэарэт. аснову славянафільства. Асн. творы: «Пра характар асветы Еўропы і пра яго адносіны да асветы ў Расіі» (1852), «Пра неабходнасць і магчымасць новых пачаткаў для філасофіі» (1856). Яго ўяўленні пра арыгінальнасць і глыбіню рус.правасл. культуры склаліся як своеасаблівая рэакцыя на ўласнае першапачатковае «заходніцтва». Супрацьпастаўленне Расіі і Еўропы ён ажыццяўляў і на макраўзроўні (2 тыпы асветы, або «адукаванасці»: еўрапейскі секулярызаваны і абстрактны, рускі, які атрыманы ад Візантыі і грунтуецца, на думку К., на асновах брацтва і пакоры), і на мікраўзроўні (аднабакова адукаванаму зах. чалавеку — носьбіту духу адмаўлення, г.зн. эгаізму і індывідуалізму супрацьпастаўляў чалавека рус. культуры — носьбіта цэласнай свядомасці, саборнага, «абшчыннага духу»). Адзін з першых зрабіў спробу замацавацьрус. філасофію на падмурку праваслаўя як аснове нац. духу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЯ́СЛАЎСКАЯ РА́ДА 1654,
сход прадстаўнікоў укр. народа, скліканы гетманам Украіны Б.Хмяльніцкім 18.1.1654 у г. Пераяслаў (цяпер Пераяслаў-Хмяльніцкі Кіеўскай вобл.), на якім было прынята рашэнне аб далучэнні Украіны да Расійскай дзяржавы. Укр. старшына і шляхта спадзяваліся ў выніку далучэння да Расіі замацаваць свае саслоўныя прывілеі, пазбавіцца рэліг. ўціску, адхіліць ад улады польскую шляхту і магнатаў. Асн. прынцыпы аб’яднання агавораны напярэдадні рады паміж Б.Хмяльніцкім і рас. паслом В.В.Бутурліным. Раніцай 18 студз. Хмяльніцкі склікаў старшынскую раду, якая выказалася за далучэнне да Расіі. Днём сабралася адкрытая рада, на якой прысутнічалі таксама пераяслаўскія гараджане і сяляне з навакольных вёсак. У сваёй прамове Хмяльніцкі адзначыў, што для захавання ўкр. вольнасцей неабходна прызнаць уладу Расіі. Удзельнікі П.р. прысягнулі на вернасць рас. цару, Бутурлін уручыў Хмяльніцкаму грамату царскага ўрада аб згодзе прыняць Украіну ў склад Расіі. У сак. — крас. 1654 укр. пасольства ў Маскве падпісала шэраг артыкулаў (т.зв. Сакавіцкія, або Пераяслаўскія, артыкулы), якія вызначалі ўмовы аўт. існавання Украіны ў складзе Рас. дзяржавы. Прыняцце Украіны ў рас. падданства папярэдне было адобрана 1(11).10.1653 на Земскім саборы ў Маскве, што аўтаматычна азначала абвяшчэнне вайны Рэчы Паспалітай (гл.Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67).