цяжкаду́м, ‑а, м.

Тое, што і тугадум. [Ганна Сымонаўна:] — Апрача таго,.. [Лазук] цяжкадум. У ягоным розуме няма гнуткасці, няма здольнасці «на хаду», у залежнасць ад новых сітуацый, змяняць кірунак сваіх думак. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўкалоніі. Паўкаланіяльная залежнасць. // Які па свайму становішчу набліжаецца да калоніі, залежыць у эканамічных і палітычных адносінах ад імперыялістычных краін. Паўкаланіяльныя краіны. Паўкаланіяльная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізаба́ра, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час. Студзеньскія ізабары.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і baros — цяжар, ціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізатэ́рма, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час. Студзеньскія ізатэрмы.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаяннай тэмпературы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і therme — цеплыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да напаўкалоніі. Напаўкаланіяльная залежнасць. // Які паводле свайго становішча набліжаецца да калоніі, залежны ў эканамічных і палітычных адносінах ад капіталістычных дзяржаў (пра краіну, дзяржаву). Напаўкаланіяльная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zależność

ж. od kogo/czego залежнасць ад каго/чаго; падпарадкаванасць каму/чаму;

zależność wzajemna — узаемазалежнасць; узаемаабумоўленасць;

zależność kolonialna — каланіяльная залежнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́НГМЮРА ФО́РМУЛА,

аналітычная залежнасць эл. току паміж электродамі, змешчанымі ў вакуум, ад прыкладзенага да іх напружання. Названа ў гонар І.Ленгмюра, які даследаваў гэтую залежнасць для розных канфігурацый электродаў. Выгляд Л.ф. залежыць ад формы электродаў і геаметрыі міжэлектроднай прасторы, у найб. простых выпадках сіла току прапарцыянальная U​3/2 (закон трох другіх), дзе U — прыкладзенае да электродаў напружанне. Выкарыстоўваецца пры разліках і канструяванні эл.-вакуумных прылад (пераважна для электронных лямпаў з напаленым катодам). Гл. таксама Тэрмаэлектронная эмісія.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намагра́ма

(ад гр. nomos = закон + -грама)

мат. графік, якім выражаецца функцыянальная залежнасць паміж велічынямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГІСТЭРЭ́ЗІС,

запазненне змянення палярызаванасці дыэлектрыка і яе неадназначная залежнасць ад напружанасці знешняга эл. поля. Назіраецца ў сегнетаэлектрыках і антысегнетаэлектрыках. Гл. ў арт. Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс.

т. 6, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uzależniać się

незак. ставіць сябе ў залежнасць; станавіцца залежным;

uzależniać się od narkotyków — станавіцца залежным ад наркотыкаў; трапляць у залежнасць ад наркотыкаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)