1. Пакрыць тканым узорам. Заткаць настольнік арнаментам.//перан. Заплесці, зацягнуць густой сеткай чаго‑н. Павук заткаў вугал павуцінай.//перан. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой. Тонкія белыя воблачкі заткалі сонца і самі наскрозь пачырванелі.Хомчанка.Цягучая цемень ночы заткала месячык у небе.Нікановіч.
2. Паставіўшы кросны, крыху паткаць, праткаць вузкую палоску. Загнаць кросны.
3.ушто. Увесці ткучы; уткаць. Заткаць чырвоную нітку ў бераг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магі́ла, ‑ы, ж.
1. Яма для пахавання памёрлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу.// Месца пахавання каго‑н., а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу І не магу знайсці пасля вайны.Грахоўскі.// Месца, дзе загінуў хто‑н. Сябры, што загад атрымалі, Магутнаю рушылі сілай, І Прыпяці бурныя хвалі Для ворагаў сталі магілай.Нядзведскі.
2.узнач.вык.Разм. Аб чым‑н. вельмі небяспечным; смерць. Выйдзеш на дарогу, трапіш на фашысцкі патруль — і магіла.Новікаў.
3.узнач.вык.Разм. Будзе захавана ў тайне, у таямніцы. [Бондар:] — Вас, хлопцы, прашу — пра сямейны лагер ні гуку. Ведаем адны мы і — каб магіла.Навуменка.
•••
Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую‑н. справу.
Адной нагой у магіле (стаяць)гл. нага.
Глядзець у магілугл. глядзець.
Гнаць у магілугл. гнаць.
Да (самай) магілы — да самай смерці.
Загнаць (увагнаць, звесці) у магілугл.загнаць.
Знайсці магілугл. знайсці.
Капаць магілугл. капаць.
Легчы ў магілугл. легчы.
На краі магілыгл. край.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад рассячы, рассекчы.
2.узнач.прым. З ранай, нанесенай чым‑н. вострым; з рубцом ад такой раны. Ад усяго перажытага за гэты дзень у мяне ўсё яшчэ кружыцца, пабольвае галава. Шчыміць, торгае рассечанае брыво.Місько.У Саўкаву леснічоўку траплялі і тыя, каго цар збіраўся загнаць.. у ваенныя казармы. Сярод іх быў і добры Язэпаў знаёмы — Пятрок, хлапец з рассечанаю шчакою з маёнтка пана Жардзецкага.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Загнаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Лівень] пазаганяў у хаты людзей і, як бы нацешыўшыся, аціх.Асіпенка.Цімох Сымонавіч на ўсякі выпадак схапіў у рукі дубальтоўку і пазаганяў на месца патроны.Дубоўка.
пазаганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Разм. Заганяць, замарыць усіх, многіх. — Коней.. пазаганялі да таго, што на іх страшна было паглядзець.Скрыган.— Вот ты, Пятро, дзень і ноч ірвеш, баб сваіх пазаганяў, а як жывеш?Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.дазагнаць.
заганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм.
1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён.Сабаленка.
2.перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б».Галавач.Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)