3.перен. (последняя ступень чего-л.) заверше́ние, вене́ц м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Дамалаціць усё, многае. Падамалочваць збожжа.//(1і2ас.неўжыв.). Завяршыць малацьбу — пра ўсіх, многіх. Суседзі ўжо падамалочвалі і салому скідалі ў стагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарубі́ць1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Завяршыць рубку; давесці рубку да якога‑н. месца. Дарубіць зруб. Дарубіць хату да вакон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Скончыць рысаваць. Дарысаваць партрэт.//перан.Завяршыць абмалёўку (характару, вобраза і пад.). Дарысаваць вобраз.// Дапоўніць ва уяўленні што‑н. Сынава ўяўленне дарысавала да канца тое, пра што толькі збольшага сказаў бацька.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БАРБАРО́СА ПЛАН»
(«Barbarossa Fall»),
умоўная назва плана ваен. кампаніі фаш. Германіі супраць СССР у 2-ю сусв. вайну. Аформлены некалькімі дакументамі. Назва ад імя герм. караля і імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбаросы — кіраўніка крыжовых паходаў на Усход у 12 ст. Распрацоўваўся камандаваннем герм.узбр. сіл з 21.7.1940, зацверджаны Гітлерам 18.12.1940 (дырэктыва № 21). Зыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» (ням. «бліцкрыг») — завяршыць вайну да зімы 1941. Прадугледжваў раптоўнае нанясенне некалькіх моцных удараў буйнымі сіламі танкавых, механізаваных войскаў і авіяцыі з мэтай расчляніць, акружыць і знішчыць гал. сілы Чырв. Арміі на З ад рэк Дняпро і Зах. Дзвіна, захапіць гал. стратэгічныя аб’екты — Ленінград, Маскву, Цэнтр.прамысл. раён і Данецкі вугальны басейн, далейшы рух у глыб СССР і канчатковы выхад на лінію Архангельск—Астрахань. На У ад гэтай лініі меркавалася «паралізаваць з дапамогай авіяцыі» ўральскую прамысловасць. Вайну супраць СССР Гітлер разглядаў як «канфлікт двух светапоглядаў» і патрабаваў весці яе «на знішчэнне». У сувязі з Балканскай кампаніяй 1941 уварванне ў СССР перанесена з мая 1941 на 22.6.1941. Ход Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941—45 сарваў поўную рэалізацыю «Барбароса плана».
Публ.:
План «Барбаросса» // Военно-ист. Журнал. 1991. № 3.
1. Зрабіць круглым. Вострыя канты лапатачак трэба старанна закругліць асялком, а лёску на кручку змазаць.. клеем.Матрунёнак.
2.перан. Скончыць, завяршыць. — Мая брыгада першай.. закончыла ўсе работы. Закругліла, адным словам, гаспадарчы год, заняла першае месца.Пянкрат.На гэтым байку закруглю.Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
давучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1.Завяршыць сваю адукацыю, дакончыць навучанне чаму‑н. Давучыцца на курсах.
2. Правучыцца да якога‑н. тэрміну, класа, курса і пад. Давучыцца да лета. Давучыцца да трэцяга курса.
3.Разм. Працяглай вучобай давесці сябе да непрыемных вынікаў. Давучыўся да таго, што страціў зрок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Управіцца, справіцца, пакончыць з кім‑, чым‑н., завяршыць якую‑н. работу. — Цяжкавата такую прастору касой аходаць, — гаварыў Антось Жыгалка.Дуброўскі.Як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі гэтак, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)