Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
секвестра́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць секвестрацыю (у 1 знач.). Не забудзе.. [жанчына] да самай смерці той дзень, калі заехаў зімой секвестратар і за нядоімкі забраў гаспадароў кажух.Дамашэвіч.Ад рання да вечара гайсалі па хатах секвестратары, солтысы і паліцаі, забіралі за падаткі ўсё, што можна было забраць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца.Якімовіч.[Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму.Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць, забраць які‑н. груз; нагрузіцца. Параход пагрузіўся за два дні.
2. Сесці на які‑н. транспарт. Пагрузіцца на параход. Пагрузіцца ў вагоны. □ Каля цягніка быў ужо сакратар райкома і кароткімі сухімі рэплікамі наводзіў парадак. Чатыры тысячы чалавек пагрузіліся за дзесяць хвілін.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаўмява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Быць у недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне. — Дык чаго ж ты прыйшла? — недаўмявае дзед Купрыян. [Аўгіня:] — Прыйшла забраць тое, што прынесла з сабою з дому.Колас.Калісьці кітайскія літаратары пускалі ў жыццё свае творы без подпісу, ананімна. Чытаў я пра гэта ў юнацтве і недаўмяваў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго.Сабаленка.— А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш.Гурскі.// Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека.// Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм., каго.
1. Усё забраць, апустошыць, абрабаваць. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў.Скрыган.
2. Абшукаць. [Немцы] перавярнулі ўсе хаты, пуні абшасталі, стагі развярнулі, а мужчын — аніводнага няма.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага».Колас.// Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.
2.Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.
3.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.
1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.
Пасадзіць с.
2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.
Забраць з сада дзяцей.
○
Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.
Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.