Існаваў у 15—17 ст. у г.Жлобін Гомельскай вобл. Размяшчаўся на правым беразе Дняпра. Складаўся з уласна замка (60 χ 50 м) і падзамка (130 χ 60 м), размешчанага на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 м над прырэчнай жылой зонай сярэдневяковага паселішча. Ж.з. быў умацаваны земляным валам і драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі і брамамі. У ліп. 1654 казакі ўкр. гетмана І.Н.Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі «замок Злобин». Больш познія звесткі пра Ж.з. не выяўлены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксеевіч) (18.1.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.7.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Засл. настаўнік БССР (1965). Скончыў БДУ (1941). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у падп. групе Варатынскага с/с Бабруйскага р-на, з ліп. 1942 у партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы, якая дзейнічала на чыг.Жлобін—Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З ліст. 1943 палітрук, камісар партыз. атрада. Пасля вайны на камсам. і пед. рабоце. Аўтар падручнікаў для школ, кн. «Вогненныя віхры» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д (БМЗ). Дзейнічае ў г.Жлобін Гомельскай вобласці. Будаўніцтва пачата ў 1982, у 1984 пушчана 1-я чарга (электрасталеплавільны і сортапракатны цэхі), у 1987 — 2-я (комплекс металакорду), у 1991 — 3-я чарга. Працуе на металаломе. Дзейнічаюць 15 цэхаў. Супрацоўнічае з герм. фірмамі «Круп» і «Хет» — вытворцамі ліставой сталі. Прадукцыя (1994): металакорд для шын і пасаў (17,2 тыс.т), дрот стальны (9,9 тыс.т), сталь (711 тыс.т) гарачакатаная і катанка стальная, пракат стальны (656 тыс.т), вугалок стальны, швелер, розныя загатоўкі, накрыўкі метал. ўшчыльнікавыя.
С.А.Казак-Антаневіч.
Беларускі металургічны завод. Электрасталеплавільны цэх.
удзельнік рэв. руху, гасп. дзеяч. Вёў рэв. прапаганду сярод салдат, адзін са стваральнікаў рэв.ваен. саюза ў Верхняудзінску (Улан-Удэ). У 1906 і 1907 арыштаваны; на 3 гады зняволены ў Акатуйскую турму, з 1911 у ссылцы ў Якуцку. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на гасп. рабоце ў Гомелі. У грамадз. вайну на Зах. фронце. З 1922 камісар, упаўнаважаны Упраўлення Бел. чыгункі, кіраўнік па забеспячэнні буд-вачыг. магістралі Турксіб. З 1935 у ін-це Транстэхпраект Мін-ва шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (2-е выд. Улан-Удэ, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСК,
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Прыстань на р. Бярэзіна, чыг. ст. на лініі Жлобін—Калінкавічы, вузел аўтадарог на Бабруйск, Жлобін, Гомель, Калінкавічы 73,4 тыс.ж. (2001).
Вядомы з 16 ст. як в. Шацілкавічы (пазней Шацілкі) у Рэчыцкім пав.ВКЛ У 1639 было 19 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Парыцкай вол. Бабруйскага пав. Мінскай губ. З 20.8.1924 мяст. Шацілкі — цэнтр сельсавета ў Парыцкім р-не Бабруйскай акр. (1924—30), з 1938 у Палескай вобл. У жн. 1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 353 чал. Вызвалены 26.11.1943 войскамі 1-га Бел. фронту ў выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. З вер. 1944 у Бабруйскай, з 1954 у Гомельскай абл. З 30.12.1956 гар. пасёлак, з чэрв. 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. З 1961 горад раённага падпарадкавання, 29.7.1961 перайменаваны ў С., а Парыцкі р-н у Светлагорскі. З 1963 — горад абл. падпарадкавання. У 1970—40,3 тыс.ж., у 1973—48,7 тыс. жыхароў.
Працуюць: Светлагорскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, з-д жалезабетонных вырабаў і канструкцый, філіял з-да «Гомсельмаш», домабудаўнічы камбінат, масласырзавод, хлебазавод, раённае аб’яднанне сельгастэхнікі, Светлагорская ЦЭЦ. У горадзе Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум, ПТУ хімікаў, Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, 9 б-к, Музей гісторыі горада Светлагорска. Брацкія магілы сав. воінаў, брацкая магіла сав. маракоў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАГАЎ (Барыс Сямёнавіч) (н. 30.8.1936, г.Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1989). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войскаў ППА (1959). З 1979 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па метадах і сродках апрацоўкі інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу, стварэнні геаінфарм. сістэм, лічбавых картаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Методы оценки качества изображений в системах дистанционного зондирования земной поверхности. Мн., 1988;
Automatic mapdigitising: problems and solution. Computing and Control (разам з С.У.Абламейка, А.М.Кручковым) // Engineering Journal. 1994. Vol. 5, № 1. р. 33—39.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ, Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна,
стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст. Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст.Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 8.5.1958, г.Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працуе ў Дзярж. т-ры лялек Беларусі. Яму ўласціва абвостранае пачуццё камедыйнага — ад мяккага гумару да буфанады і гратэску. Многіх сваіх герояў надзяляе рысамі эксцэнтрыкі, выразным пластычным малюнкам. Сярод лепшых роляў: Воўк («Чырвоная шапачка» Я.Шварца), Бармалей («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Купец («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Арлекін, тата Карла («Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога), Гермес («Хачу быць богам» А.Вярцінскага), Бегемот («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Сымон («Сымон-музыка» паводле Я.Коласа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАЛА́ЖАННЕспартыўнае,
праходжанне скальных маршрутаў з улікам хуткасці і складанасці пад’ёму; від альпінізму. Уключае індывід. ўзыходжанні без прыстасаванняў і камандныя — двух спартсменаў, якія ўзаемадзейнічаюць у звязцы пры выкарыстанні спец. прылад і рыштунку. Спаборніцтвы праводзяцца на крутых скалах выш. каля 100 м. Узнікла С. ў СССР у 1930-я г. На Беларусі Федэрацыя альпінізму і скалалажання існуе з 1955. Чэмпіянаты рэспублікі па С. праводзяцца з 1973. Найб. актыўна развіваецца С. ў гарадах Бабруйск, Барысаў, Гомель, Жлобін, Ліда, Магілёў, Мінск, Пінск. Штучныя скаладромы пабудаваны ў Гомелі і Мінску. У міжнар. спаборніцтвах найб. вызначыліся Дз.Бычкоў, А.Дыбанаў, В.Хананаў, С.Шафераў (1999—2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г.Бабруйск. Пл. 14,5 тыс.км², нас. 499,8 тыс.чал. (1924). У 1924—27 уключала 12 раёнаў (Асіповіцкі, Бабруйскі 1-ы і 2-і, Буда-Кашалёўскі, Гарадзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Свіслацкі, Стрэшынскі), 3 гарады (Бабруйск, Жлобін, Рагачоў), 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы, Стрэшын), 145 сельсаветаў. На працягу 1927 у складзе Бабруйскай акругі са скасаванай Слуцкай акругі перададзены Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі р-ны; Бабруйскія 1-ы і 2-і р-ны аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі р-н, Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны, Буда-Кашалёўскі р-н перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акр.газ. «Камуніст». 26.7.1930 Бабруйская акруга скасавана.