Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скарача́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да скараціцца.
2.нашто. Мець уласцівасць у выніку дзялення на які‑н. лік выражацца ў меншых ліках. Дроб 4/6 скарачаецца на 2.
3. Мець уласцівасць, сціскаючыся, змяншацца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі).
4.Зал.да скарачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІ, лік π,
лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg х у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр.Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < π < 22/7. Значэнне π = 355/113 = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чун-чжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
decimal
[ˈdesəməl]
adj.
дзесятко́вы
decimal fraction — дзесятко́вы дроб
decimal point — кро́пка, яка́я аддзяля́е цэ́ласьць ад дро́бу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
няпра́вільны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае якім‑н. правілам, нормам. Няправільнае развіццё арганізма. Няправільнае вымаўленне. □ — Мы вельмі рады, — сказаў.. [Бесо] няправільнай расійскай мовай.Самуйлёнак.// Які не адпавядае правілам сіметрыі. Няправільныя рысы твару.
2. Які не адпавядае ісціне; няверны, памылковы. Суддзя звыкла папярэджвае [сведак] аб адказнасці за няправільныя паказанні.Дадзіёмаў.[Люба:] — А няхай бы вы, будучы ў Мінску, зайшлі да .. [Стафанковіча] і сказалі, што млын кепска меле. [Млынар:] — Гэты абармот даў мне няправільны адрас, і я яго не знайшоў.Чорны.
3. Не такі, як трэба; несправядлівы. Няправільная палітыка. □ [Якуб:] — Па-баявому, па-ваеннаму так... Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць...Зарэцкі.
•••
Няправільны дзеяслоўгл. дзеяслоў.
Няправільны дробгл.дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падро́бкі ’вантробы сярэдніх і дробных жывёл’ (Нас.), падрабя́жжа ’унутранасці жывёлы’ (Сл. ПЗБ), подробэ́нькэ, пудрубы́нкы ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр.подрі́б, подро́би, польск.podroby, dróbki ’тс’. У іншых славян безпрыставачныя: чэш.drob, drůbky, славац.droby, серб.-харв., славен.drob ’унутранасці жывёлін; дробязь, адкіды’, балг.дроб ’печань, лёгкія’. Вытворныя ад асновы drob‑ (гл. драбіць, дробны; параўн. яшчэ Трубачоў, ЭССЯ, 5, 122) (Брукнер, 87; Фасмер, 1, 539). Інакш Махэк (128), які звязвае з праслав.ǫtroba (гл. утроба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзесятко́выматэм. dezimál, Dezimál-;
дзесятко́вы дроб Dezimálbruch m -(e)s, -brüche;
дзесятко́выя ва́гі Dezimálwaage f -, -n;
дзесятко́вы знак Dezimálzahl f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
niewłaściwy
не такі, як трэба; неналежны; неадпаведны;
niewłaściwy ułamek мат. няправільны дроб
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перы́яд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).
Пасляваенны п.
П. росквіту.
Інкубацыйны п. хваробы.
2. У матэматыцы:
1) перыяд функцыі — лік, пры дадаванні якога да аргумента некаторай функцыі значэнне функцыі не змяняецца;
2) перыяд дробу — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бясконцых дзесятковых дробах.
3. Адносна закончаны фрагмент тэксту, часткі якога звязаны паміж сабой сінтаксічна, лексічна і інтанацыйна (спец.).
|| прым.перыяды́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
П. дроб.
Перыядычная сістэма элементаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Kéttenbruchm -(e)s, -brüche
1) пало́мка [разрыў] ланцуга́ (у веласіпедзе і г.д.)
2) матэм. перыяды́чны дроб
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)