Таблява́ць ’пракручваць, свідраваць дзіркі, заганяючы ў іх драўляныя гвазды’ (дзятл., Сл. ПЗБ), тэблева́ты ’свідраваць’ (бяроз., Шатал.). Вытворнае ад тэбель, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каніяфо́ра

(н.-лац. coniophora)

базідыяльны грыб сям. каніяфоравых, які расце на кары, пнях, ламаччы і драўніне лісцевых і хвойных парод дрэў, разбурае драўляныя пабудовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кля́мар, ‑а, м.

1. звычайна мн. (кля́мары, ‑аў). Драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання. Узяць сцяну ў клямары.

2. Абл. Спражка на рэмені, папрузе. [Арцыховіч] падперазаўся новай папругай з блішчастым клямарам. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́ШЧАНСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1832—64 у в. Лешчанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло. У 1864 мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 інш. памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чал., выраблена 1500 скрынак шкла.

т. 9, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСАЎСКІ ШПАЛАПРАПІ́ТНЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1898—1910 пры чыг. ст. Барысаў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. З дапамогай спец. машын насычаліся шпалы і драўляныя брусы смоладзягцярным хім. растворам. У 1899 выкарыстоўвалася паравая машына (15 к.с.), у 1910 — паравы рухавік (120 к.с.), працавалі 496 рабочых.

т. 2, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фалія́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніга фарматам у палову папяровага аркуша (звычайна старадаўняя). Тоўстыя фаліянты мінулых вякоў, зокутыя ў драўляныя, абцягнутыя скурай лаўкі, як казалі ў даўнія часы па пераплёт. Лужанін. // Наогул тоўстая кніга вялікага памеру. Дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Бядуля.

[Ням. Foliant ад лац. folium — аркуш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сахаві́лыдраўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́лидраўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мігулькі, мыгу́лькэ ’маленькія драўляныя палачкі, якія замацоўваюць знізу петлі мотузаў, што трымаюць ніт’ (малар., Уладз.). Да міга́ць (гл. міг). Аб суфіксе ‑уль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)