Спагнанне, дакор, папрок. Максім думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адпрэ́чыць ’прагнаць’ (КЭС), атпрэчыць (Янк. Мат.). Магчыма, да прэч (гл.). Параўн., аднак, адпрыччыць ’адвучыць ад дому каго’ (Шат.). Магчыма, абодва словы да апрыч, апрэч. Не можа быць выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ.atprásti, atprãtinti ’адвучыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Bella gerunt mures, ubi cattum non habet aedes
Мышы ваююць, калі ў хаце няма ката.
Мыши воюют, когда в доме нет кота.
бел. Кошка з дому ‒ мышка на стол.
рус. Когда нет кота в дому, играют мыши по столу. Кошка из дому ‒ мышкам воля. Без кота ‒ мышам масленица.
фр. Quand le chat dort les souris dansent (Когда кот спит, мыши танцуют).
англ. When the cat is away, the mice will play (Когда нет кота,, мыши играют).
нем. Katze aus dem Haus, rührt sich die Maus (Кошка из дома, шевелится мышь).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НО́ВІЧ (А.) (сапр.Ціхановіч ці Цэхановіч),
бел. пісьменнік пач. 20 ст. Па адукацыі ўрач. Працаваў у г. Новачаркаск (Расія). Аўтар апавяданняў «У дому лепей» (1911) пра цягу селяніна да роднай зямлі і «Амерыканец» (1912), герой якога вярнуўся з Амерыкі і хоча перайначыць жыццё бел. мужыка на лепшы лад. Гэтыя творы высока ацэнены Я.Купалам (арт. «Агляд кніг», 1913), які падкрэсліваў іх прастату і шчырасць, уменне «нязначным спосабам падсунуць чытачу маральную навучку, паказаць добрую незавілую сцежку к лепшаму жыццю», і М.Багдановічам, які ў арт. «За тры гады» (1913) адзначыў, што «асабліва вызначаецца Новіч, каторы першы паспрабаваў напісаць вялікую рэч прозай па-беларуску».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прадказа́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прадказаць.
2. Тое, што прадказана. Прадказанне старога бакеншчыка спраўдзілася. Выйшлі мы раніцай з дому — на дварэ ціха, цёпла.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюлю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Глуміцца, здзекавацца з каго‑н. Мы з Петрусём улюлюкалі і свісталі .. [Тані] ўслед, і яна цэлымі днямі не паказвалася з дому.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесчалаве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук’янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака.Луфераў.// Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́сла, ‑а, ж.
Частка агароджы (паміж слупкамі). У пахіленых праслах плоту свістаў асенні вецер.Шарахоўскі.Коні былі прыведзены з начлегу і прывязаны за прасла каля дому гаспадара.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́таў, ‑ава.
Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь.Брыль.Татава хата ўсім багата.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)