аднакра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднакратнага. Аднакратнасць дзеяння. Аднакратнасць дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факусі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеяслова факусіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова бахнуць (разм.).

Бах шклянку аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́нчаны².

Закончанае трыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); проціл. незакончанае трыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стан⁴, -у, м.

У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае розныя адносіны паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння.

Залежны с.

Незалежны с.

|| прым. ста́навы, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трах, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.

2. у знач. вык. Ужыв. са знач. дзеяслова трахнуць (разм.).

Т. кулаком па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́дны, -ая, -ае.

Які выражае загад.

З. жэст.

Загадны лад — у граматыцы: форма дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.

|| наз. зага́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імператы́ў, -ты́ва, м.

1. кніжн. Катэгарычнае патрабаванне, загад.

Этычны і.

2. У граматыцы: тое, што і загадны лад.

|| прым. імператы́ўны, -ая, -ае.

Імператыўная форма дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́м, -у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеслова абломваць — абламаць і стан паводле знач. дзеяслова абломвацца, абламацца.

2. Месца, дзе што-н. абламалася.

Палініі аблому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ціск, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеяслова націскаць — націснуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)