implizíeren vt уключа́ць (што-н. куды-н.); далуча́ць, уця́гваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

uspołeczniać

незак.

1. абагульваць; аграмаджваць;

2. далучаць да грамадскага жыцця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

втя́гивать несов.

1. в разн. знач. уця́гваць; (жидкость — ещё) усмо́ктваць; (привлекать к участию — ещё) далуча́ць (да чаго);

2. (наверх) усця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ángliedern vt (D) далуча́ць (да чаго-н.); залі́чваць у чле́ны (грамадства)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

асацыяты́ўны

(ад лац. associare = далучаць)

заснаваны на сувязі, калі ідэя, уяўленне ўзнікае ў памяці дзякуючы падабенству, сумежнасці або процілегласці з іншай ідэяй, уяўленнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КІСЛО́ТЫ,

клас хім. злучэнняў, якія змяшчаюць вадарод, здольны пры электралітычнай дысацыяцыі ў водных растворах адшчапляцца ў выглядзе іона H​+ (дакладней — іона гідраксонію H3O​+). Пры замяшчэнні вадароду на іон металу ўтвараюцца солі.

У залежнасці ад колькасці іонаў вадароду, што адшчапляюцца ад малекулы, К. падзяляюць на аднаасноўныя (напр., азотная кіслата HNO3, саляная кіслата HCl), двухасноўныя (напр., серная кіслата H2SO4, вугальная кіслата H2CO3) і г. д. Паводле ступені дысацыяцыі адрозніваюць К. моцныя, якія ў разбаўленых водных растворах дысацыіруюць амаль цалкам (напр., HNO3, H2SO4), і слабыя, якія дысацыіруюць нязначна (напр., H2CO3). Для класіфікацыі К. і асноў у няводных растворах карыстаюцца пераважна 2 тэорыямі, прапанаванымі ў 1923: пратоннай І.​Н.​Бронстэда і электроннай Г.​Н.​Льюіса. Паводле тэорыі Бронстэда, К. наз. злучэнні, здольныя аддаваць пратон, а асновамі — злучэнні, здольныя далучаць яго. Згодна з тэорыяй Льюіса: К. — акцэптары электроннай пары, асновы — донары гэтай пары. Кіслотныя ўласцівасці рэчываў паводле першай тэорыі звязваюцца з наяўнасцю пратона, паводле другой — абумоўлены будовай малекул, якая вызначае іх электронаакцэптарныя ўласцівасці, таму да К., акрамя пратонных К., адносяць таксама электронаакцэптарныя злучэнні (напр., тэтрахларыд волава SnCl4, трыфтарыд бору BF3), якія не маюць вадароду.

Літ.:

Усанович М.И. Исследования в области теории растворов и теории кислот и оснований: Избр. тр. Алма-Ата, 1970;

Мискиджьян С.П., Гарновский А.Д. Введение в современную теорию кислот и оснований. Киев, 1979.

В.​В.​Свірыдаў.

т. 8, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

incorporate [ɪnˈkɔ:pəreɪt] v. (in/into/within)

1. уключа́ць; далуча́ць (да чаго-н.);

His suggestions were incorporated in the plan. Яго прапановы ўключылі ў план.

2. econ. рэгістрава́ць як карпара́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карбаксігемаглабі́н

[ад карба- + аксі(ген) + гемаглабін]

маластойкае злучэнне гемаглабіну крыві з чадным газам, не здольнае далучаць кісларод і пераносіць яго ад лёгкіх да тканак, у выніку чаго чалавек атручваецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вале́нтнасць

(ад лац. valentia = сіла)

уласцівасць атама аднаго элемента далучаць да сябе пэўную колькасць атамаў другога элемента;

2) лінгв. здольнасць слоў спалучацца з пэўнымі іншымі словамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прытыка́ць 1 ’ткаць шчыльна, каб атрымоўвалася палатно, а не радно’ (Федар.). Да тыкаць, ткаць (гл.).

Прытыка́ць 2 ’папракаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ’умешваць, далучаць’ (Шат.). Укр. притика́ти ’ўмешваць, рабіць некага прычынным да пэўнай справы’, приткну́ти ’злавіць на слове’, прити́ки дава́ти ’закранаць; чапляцца’, рус. притыка́ться ’лезці ў чужыя справы; чапляцца да некага, дамагацца нечай прыхільнасці, любасці’. Гл. ты́каць, параўн. тыкаць нос ’лезці не ў свае справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)