наста́иватьI несов. (стоять на своём) насто́йваць (на чым); (добиваться) дамага́цца (чаго), дабіва́цца (чаго);

наста́ивать на своём насто́йваць на сваі́м;

наста́ивать на приглаше́нии врача́ дамага́цца запрашэ́ння ўрача́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мё́ртвы, -ая, -ае.

1. Той, які памёр; нежывы.

М. чалавек.

Хаваць мёртвага (наз.).

2. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; апусцелы.

М. твар.

Мёртвая вуліца.

Мёртвая зона (спец.) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой назіраецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлі.

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.

Ляжаць мёртвым грузам — быць без выкарыстання, зусім непатрэбным.

Мёртвая хватка — здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго.

Піць мёртвую (разм.) — піць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bdingen* vt (j-m) вы́таргаваць; дабіва́цца ўсту́пкі (у чым-н., у каго-н.);

vom Prise ~ дабі́цца ўсту́пкі ў цане́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dopominać się

незак. o kogo/co, czego напамінаць пра што, што; дабівацца, дамагацца чаго; патрабаваць што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

trchten vi (nach D) імкну́цца (да чаго-н.), дамага́цца, дабіва́цца (чаго-н.);

j-m nach dem Lben ~ рабі́ць зама́х на чыё-н. жыццё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bid2 [bɪd] v. (bid)

1. прапано́ўваць цану́ (на аўкцыёне); What am I bid for this picture? Колькі даcце за гэтую карціну? (на аўкцыёне)

2. дабіва́цца, імкну́цца; дамага́цца;

The team is bidding to retain its place in the league. Каманда імкнецца захаваць месца ў лізе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coax [kəʊks] v.

1. угаво́рваць, упро́шваць (каго-н. зрабіць што-н.); ула́шчваць

2. ліслі́віць, дабіва́цца (чаго-н.) з дапамо́гай ліслі́васці або́ ла́скі;

coax a secret out of smb. вы́пытаць у каго́-н. сакрэ́т;

coax smb. out of his money вы́маніць, вы́мантачыць у каго́-н. гро́шы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Недасе́к ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (чэрв., Нар. лекс.; Ян.; круп.; гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.; Жд. 1; Уладз.; Сл. ПЗБ), недосе́ка ’тс’ (ТС), недосі́ка ’тс’ (пін., Нар. лекс.). З неда- (гл.) і сячы ’біць, часта ўдараць’, параўн. іншую назву недабой (гл.); аднак балгарская дыялектная назва недосег (недосѣгъ) ’калі пры тканні не дастаецца бёрдам да палатна’ (тырнаўск., Гераў) прымушае дапусціць, што названае збліжэнне можа быць другасным у выніку пераасэнсавання першаснай асновы ад *sęgti, sęgati ’даставаць, хапаць’ (гл. сягаць), параўн. дасягаць Дабівацца’, у такім выпадку можа быць рэканструявана прасл. *nedosęgъ як ткацкі тэрмін, магчыма, дыялектнага распаўсюджання на славянскай моўнай тэрыторыі, які звязвае беларускія і балгарскія дыялекты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. // Адстойваць чые‑н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба. // Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго‑н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.

3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)