БАГІ́НСКАЯ Святлана Леанідаўна (н. 9.2.1973, Мінск),

бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР.

С.Л.Багінская.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЖЫ́ЛАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.12.1980, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна),

бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1997 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.

А.​А.​Дубовік.

А.С.Кружылаў.

т. 18, кн. 1, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВЯНКО́Ў Дзяніс Уладзіміравіч (н. 17.9 1983, г. Гомель),

бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1998 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр першынства Еўропы (2000, г. Брэмен, Германія) у асабістым заліку ў практыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.

Дз.У.Савянкоў.

т. 18, кн. 1, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sítzhaltung f -, -en паста́ва пры сядзе́нні (гімнастыка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fréiübung f -, -en спарт. во́льныя практыкава́нні (гімнастыка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІВАНКО́Ў Іван Аляксандравіч (н. 10.4.1975, Мінск),

бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел. акадэмію фіз. выхавання і спорту (1997). Двухразовы абс. чэмпіён свету (1994, Брысбен, Аўстралія; 1997, Лазана, Швейцарыя). Двухразовы абс. чэмпіён Еўропы (1994, Прага; 1996, Капенгаген). Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету ў камандным заліку (1997); чэмпіён Еўропы (1994) і бронз. прызёр (1996) у камандным заліку, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы на асобных снарадах. Абс. чэмпіён Беларусі (1997).

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цяжа́рная,

Якая носіць ва ўлонні плод. Бабы не давалі галасіць Марыне, бо яна хадзіла цяжарнай апошнія дні. Ермаловіч. / у перан. ужыв. Ды глянь: набухшы ў кожнай баразёнцы, Цяжарная ўраджаямі ралля У павітухі запрашае сонца. Макаль. / у знач. наз. цяжа́рная, ‑ай, ж. Гімнастыка для цяжарных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрабаты́чны

(гр. akrobatikos = які лазіць угары)

1) які мае дачыненне да акрабатыкі (напр. а-ая гімнастыка);

2) спрытны, уласцівы акрабату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАМЭНЭ́Ч (Comāneci) Надзя (н. 12.11.1961),

румынская спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка XXI Алімп. гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронз. прызёр (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1978, 1979); чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975), у асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977), у асабістым першынстве (1979). З 1989 пастаянна жыве ў ЗША.

В.​Л.​Працкайла.

т. 7, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУК’Я́НЕНКА Ларыса Генадзеўна (н. 7.8.1973, в. Стойба Краснаярскага краю, Расія),

бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (1997). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999, Мінск). З 1998 старшы трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па гімнастыцы. Чэмпіёнка свету (1992, 1994, 1995, 1996), сярэбраны (1994, 1995, 1996) і бронз. (1992, 1995) прызёр у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Чэмпіёнка Еўропы (1992, 1994), сярэбраны і бронз. (1992, 1994, 1996) прызёр. Уладальніца Кубка Еўропы (1993, 1995).

т. 9, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)