род кветкавых раслін сям. ружавых. Больш за 30 відаў (паводле інш. звестак каля 400). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — С. калючая, або цёрн. занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ўзлесках, у драбналессі і хмызняках прырэчных тэрас на Пд рэспублікі. Культывуецца некалькі відаў пладовых культур С.: алыча; амерыканская (P. americana); дамашняя (P. domestica) — натуральны гібрыд скрыжавання цёрну з алычой, вядома больш за 3 тыс. гадоў; кітайская (P. salicina); цярновая (P. insititia).
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 3—12 м. Лісце суцэльнае, зубчастае, эліпсоіднае, з кароткім чаранком. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках. белыя, радзей зеленаватыя, ружовыя Плод — сакаўная касцянка з бакавой баразёнкай, бледна-зялёная, жоўтая, чырв., фіялетавая, чорна-сіняя, з васковым налётам. Плады спажываюцца ў ежу, з іх гатуюць сокі, кампоты, марынады, варэнне, глазураваныя фрукты, з высокацукровых сартоў — чарнасліў. Харч., меданосныя, дэкар., лек., тэхн. (драўніна і камедзь) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́тай ‘тут’ (Нас.; Сл. ПЗБ), ту́тэй ‘тут’, ‘сюды’ (Нас., Сцяшк.), тутэ́й ‘тс’ (Мат. Гом.). З польск.tutaj ‘тс’, утворанага ад tuta ‘тут’ і займенніка ‑j (< прасл.*jь), як dzisiaj < dzisia, wczoraj < wczora (Борысь, 655). Гібрыд з ту́така і ту́тай — ту́такай ‘тут’ (беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), з часціцай ‑ка: ту́тайка ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
монагібры́д
(ад мона- + гібрыд)
арганізм, які паходзіць ад бацькоў, што генетычна адрозніваюцца паміж сабой толькі адной прыметай (параўн.полігібрыд).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПШАНІ́ЧНА-ЖЫ́ТНІЯ ГІБРЫ́ДЫ, трыцікале,
міжродавыя гібрыды пшаніцы з жытам; збожжавыя культуры. Атрыманы ў 1888 ням. селекцыянерам В.Рампаў.
Адрозніваюцца ад зыходных форм каштоўнымі гасп. якасцямі: павышаная колькасць бялку і асобных амінакіслот, мароза- і хваробаўстойлівасць, высокія кармавыя паказчыкі. Асн. недахопы; нізкая экалагічная і цытагенет. стабільнасць, ненапоўненасць і маршчыністасць эндасперму, адносная познаспеласць, прарастанне зерня ў коласе і інш. Выкарыстоўваецца як зыходны матэрыял пры селекцыі пшаніцы і жыта, кармавая і харч. культура.
На Беларусі вывучэнне П.-ж.г. вядзецца ў БДУ (з 1965), БелНДІ земляробства і кармоў Акадэміі агр. навук і Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1970). Створана калекцыя гібрыдаў, вядзецца селекцыя высокаўраджайных (90—100 ц/га), устойлівых да палягання, хвароб і шкоднікаў азімых і яравых сартоў. Вырошчваецца каля 15 сартоў азімых П.-ж.г. і 2 сарты яравых (2000). Раянаваныя сарты мясц. селекцыі; яравыя — Лана, Інеса; азімыя — Дар Беларусі, Міхась, Дубрава, Мара, Модуль, Ліра і інш. Сярэдняя ўраджайнасць азімых П.-ж.г. — 22,9, яравых 12,6 ц/га (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬХА (Alnus),
род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 40 відаў. Пашырана пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі, таксама ў гарах Паўд. Амерыкі (Анды). Ва ўмераных шыротах утварае альховыя лясы. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца вольха чорная, або клейкая (Alnus glutinosa), утварае чорнаальховыя лясы; у паўн.ч. — вольха шэрая, або белая (Alnus incana), якая мае ў цэнтр.ч. рэспублікі паўд. мяжу суцэльнага пашырэння, утварае другасныя (вытворныя пасля яловых) шэраальховыя лясы. Зрэдку трапляецца гібрыд паміж гэтымі відамі — вольха апушаная (Alnus pubescens). У Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны 14 відаў і формаў вольхі (барадатая, пушыстая, сібірская, японская, цвёрдая, чырвоная, камчацкая і інш.).
Аднадомныя лістападныя ветраапыляльныя дрэвы і кусты. Лісце круглаватае, эліптычнае або адваротнаяйцападобнае, цэласнае (у садовых формаў бывае рассечанае). Тычынкавыя кветкі падоўжаныя, звіслыя, у каташках; песцікавыя — у «шышачках», летам зялёных, шчыльных, пры выспяванні чорна-бурых, дравяністых, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плады — аднанасенныя арэшкі з 2 перапончатымі крылцамі. На каранях часта ўтвараюцца клубеньчыкі з азотфіксавальнымі бактэрыямі. Тэхн. (драўніна выкарыстоўваецца ў вытв-сці мэблі, фанеры, тары, як буд. матэрыял), лек. (суплоддзі і кара вяжучы, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак), дубільныя, фарбавальныя, дэкар., меліярацыйныя (глебапаляпшальныя) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баста́рд
(с.-лац. bastardus)
1) гібрыд ад міжвідавых і міжродавых скрыжоўванняў жывёл;
2) пазашлюбны сын знатнай асобы (караля, герцага) у сярэдневяковай Зах. Еўропе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гібрыдыза́цыя
(ад гібрыд)
скрыжаванне розных відаў раслін або жывёл, каб атрымаць лепшыя па якасці сарты, віды, пароды (напр. вегетатыўная г.); часта суправаджаецца гетэрозісам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
cross1[krɒs]n.
1. крыж;
make one’s cross/sign with a cross паста́віць кры́жык (замест подпісу);
make the sign of the cross перахрысці́цца;
International Red Cross Міжнаро́дны Чырво́ны Крыж
2.гібры́д, по́месь
♦
have a (heavy) cross to bear не́сці ця́жкі крыж
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адда́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад аддаліць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго‑н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах.Паслядовіч.Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай.Гурскі.// Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою.Шамякін.
3.узнач.прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі.Палітыка.
4.узнач.прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым‑н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галадамі́рыць ’паміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.