пазабіра́цца сов. (о многих) в разн. знач. забра́ться;
п. на дрэ́вы — забра́ться на дере́вья;
п. ў гушча́р — забра́ться в ча́щу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гу́шча ’гушча’, гушча́р ’гушча’. Прасл. *gǫšča ’гушча’ (у розных значэннях: ’лес’, ’асадак’). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 89–90. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 479. Зыходнае *gǫstja (ад прыметніка *gǫstъ ’густы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хашч Гушчар, зараснік, буралом, нетры (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ты́ня ‘густыя балотныя зараснікі’: зайшла ў таку тыню, шчо не вубрусці (ТС), ‘гушчар, топкае месца’ (ЛМТ). Верагодна, фанетычны варыянт назоўніка ж. р. тынь 4 (гл.), параўн. а тынь, а гушча! (тур., Цыхун, уласн. зап.). Значэнне ‘гушчар’, паводле Мартынава (БЛ, 7, 69–70), пацвярджае паходжанне абодвух варыянтаў ад прасл. *tyti з першасным значэннем ‘густа расці, шчыльнець, мажнець’. Сюды ж, магчыма, і гідронімы Тыня (басейн Гарыні) і Tynionka (басейн Віслы), а таксама тапонім Τουνι (= слав. Tynьje) у паўночнай Грэцыі, апошняе Голамб (МЈ, 40–41, 119) выводзіць з прасл. *tynъ. Пра мажлівыя адпаведнікі гл. Арол, 4, 126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напрало́м, прысл.
Не лічачыся з перашкодамі, не разбіраючы шляху (пры руху наперад). Прабівацца напралом. Ісці напралом. □ Вепр скочыў наперад і напралом памчаў праз гушчар. Самуйлёнак. // перан. Не лічачыся з абставінамі (пры дасягненні мэты). Сын, праўда, з норавам адметным, Ва ўсім імкнецца напралом. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забра́ться сов., в разн. знач. забра́цца;
забра́ться на верху́шку де́рева забра́цца на верхаві́ну дрэ́ва;
забра́ться в гу́щу ле́са забра́цца ў гушча́р ле́су.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чашчо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Гушчар. Затрашчалі галіны, зачвякала гразь — коні і каровы падаліся ў чашчобу... Ставер. З шумам і трэскам выходзяць зубры з чашчобы на лясную паляну. «Маладосць». // Зараснік якіх‑н. раслін. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы шэрыя камяні. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гусна́к Гушчар лесу; густы зараснік асакі, чароту (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Валака́ ’зыбкае балоцістае месца’ (Яшк.), рус. волока ’заросшы лес у нізіне’ (КЭС). Хутчэй за ўсё да валога 3 ’дрыгва’ (гл.), збліжанага з валока ’зямля; мера зямлі’. Параўн. у семантычным плане рус. волок ’гушчар’ і волока ’прыстасаванне для выцягвання бярвення з гушчару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прыкрыць, прысылаць зямлёй. Прыкапаць яблыні. □ Трактар загналі ў гушчар, прыкрыўшы саломай, прыкапалі зямлёй. Шахавец. [Сяргееў:] — Дадому вінтовак не насіце і так скажыце другім. Прыкапалі, запомнілі, у якім месцы, і ўсё. Федасеенка.
2. і чаго. Дакапаць, накапаць у дадатак. Прыкапаць бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)