Ванта́жыцца ’сур’ёзна, не на жарт бароцца’ (Мядзв.). Можна вылучыць некалькі версій, звязваемых з рознымі значэннямі гэтага слова. Рус.вантажиться, вантажничать ’адводзіць шмат часу заляцанням’ (адкуль вальтажиться ’тс’), укр.вантаж ’карысць, выгада’ да франц.avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ (Фасмер, 1, 270); параўн. польск. (у сярэднія вякі) awantaż ’даход, набытак’. Укр.вантаж, вантага ’груз’, вантажити ’грузіць’. Рудніцкі (1, 309) услед за Шавялёвым (ZfslPh, 23, 146–167) выводзіць з ватага, тлумачачы ‑н‑ як аргатычны інфікс; параўн. рус.ватажаться ’вадзіцца’ (Дабр., 53). Гэту версію аспрэчвае Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 130), які схіляецца да думкі, што зыходным значэннем укр.вантажити было ’звязваць, абмотваць, загортваць’, вантажити да вантух ’вялікі мех, грубае палатно для запакоўкі’. З апошняй версіі і трэба, відаць, выводзіць бел.вантажыцца з развіццём значэння ’звязвацца > вазіцца > бароцца’.
1. Вызваліць ад грузу. Разгрузіць вагон. Разгрузіць параход. □ Глыбакавата села, не выцягнуць... Трэба разгрузіць машыну.Аляхновіч.// Зняць адкуль‑н. (груз); згрузіць. Разгрузіць тавар. □ — Эй..! — загаварыў на ломанай рускай мове пажылы немец. — Можа разгрузіце муку?Гурскі.
2.перан.Разм. Вызваліць, ачысціць ад чаго‑н. непатрэбнага, лішняга і пад. Разгрузілі і пакой цёткі Машы, падрыхтаваўшы яго для танцаў.Дубоўка.Каб разгрузіць сталіцу Беларусі ад залішняга руху, пракладзена не так даўно кальцавая дарога.В. Вольскі.// Зняць частку работы, вызваліць ад дадатковай нагрузкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Напоўніць грузам; нагрузіць. Загрузіць машыну мяшкамі.// Заняць, заваліць, запоўніць чым‑н. Загрузіць стол кнігамі. □ Усю зіму возяць туды [на рум] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг.Колас.
2.перан.Разм. Забяспечыць работай у патрэбнай колькасці. Загрузіць трактары на поўную змену./ Пра чалавека. — Ты не ўяўляеш, як загрузяць цябе, калі тут аграномы, няхай і з сярэдняй адукацыяй, цэняцца, як золата.Хадкевіч.
3. Закласці, засыпаць куды‑н., у што‑н. Загрузіць вугаль у топку. Загрузіць сілас у яму. Загрузіць лён у мачулішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufladen
*vt
1) грузі́ць, загружа́ць
den Wágen ~ — загружа́ць ваго́н
álle Verántwortung auf j-n ~ — ускла́сці на каго́-н. усю́ адка́знасць
2) зараджа́ць (акумулятар і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
burden
I[ˈbɜ:rdən]1.
n.
1) груз -у m.; цяжа́р -у m.
2) цяжка́я но́ша, ця́жкасьці pl.
3) вага́ гру́зу (карабля́), грузападыма́льнасьць f.
2.
v.t.
1) грузі́ць, нагружа́ць
2) абцяжа́рваць
II[ˈbɜ:rdən]
n.
1) тэ́ма f., гало́ўная ду́мка
2) прыпе́ў -ву m., рэфрэ́н -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
стоп, выкл.
1. Ужываецца як каманда ў значэнні: стой! спыніся! Стоп. На момант спынімся.Мехаў.— Стоп, машына, прыехалі! — Валодзька надзьмуў шчокі, важна спыніў «самазвал» і пачаў грузіць на яго розныя цацкі.Шымук.// Ужываецца як загад у значэнні: хопіць! даволі! годзе! [Валя:] — Стоп, стоп! Не вам гэта гаварыць. Вы не горш ведаеце, што Янус у рымлян меў два твары.Карпаў.//узнач.вык. Даволі, хопіць. [Настасся:] — [Пятру] не такая патрэбна была. Ты ж [Даша] што, правучылася да сямі класаў і — стоп, годзе, сказала.Ракітны.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні: спыніўся, спыніліся. Праедзем кіламетр — стоп, шына спусціла.
3.узнач.нескл.наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту. Сігнал стоп.
[Ад англ. stop — спыняць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машы́на, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць механізмаў, прызначаная для пераўтварэння энергіі, выканання пэўнай карыснай работы, збору, захоўвання і выкарыстання інфармацыі. Швейная машына. Сельскагаспадарчыя машыны. Вылічальная машына.//перан. Пра чалавека, які дзейнічае машынальна, бяздумна, як аўтамат. //перан. Аб чым‑н. складаным, што дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма. Беларуская Савецкая Рэспубліка першай прыняла на сябе ўдар пачварнай ваеннай машыны гітлерызму.Клімковіч.
2. Транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух пры дапамозе якога‑н. рухавіка. Да свірна пад’ехала машына, на яе пачалі грузіць мяхі.Шахавец.//Уст. Поезд, цягнік. Вось кончан лес, і Стоўбцы блізка. Туман на возера лёг нізка, Вада шумела каля млына, Свістала голасна машына.Колас.
•••
Як заведзеная машына — а) рытмічна, аднастайна, бесперапынна; б) механічна, не думаючы (рабіць што‑н.).
[Фр. machine ад лац. machina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
погружа́тьнесов.
1.(опускать) апуска́ць;
погружа́ть в во́ду апуска́ць у ваду́;
2.перен. (приводить в какое-л. физическое или психическое состояние) прыво́дзіць (у што, да чаго); аго́ртваць (чым); (нагонять) наганя́ць (што);
погружа́ть в отча́яние прыво́дзіць у ро́спач;
погружа́ть во мрак аго́ртваць це́мрай;
3.(грузить) пагружа́ць, грузі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)