Адмаўленне ад прыняцця чаго‑н. Непрыняцце належных пер. □ Забеспячэнне іску дапускаецца ва ўсякім стане справы, калі непрыняцце мер забеспячэння можа ўскладніць або зрабіць немагчымым выкананне рашэння суда.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыві́льны
(польск. cywilny, ад лац. civilis)
1) грамадзянскі, неваенны;
2) які мае адносіны да невайсковых людзей, уласцівы ім.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.
Усё высветлілася ў працэсе працы.
П. развіцця.
Вытворчы п.
2. Актыўнае развіццё хваробы.
Запаленчы п.
П. у лёгкіх.
3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.
Грамадзянскі п.
Выступаць на працэсе.
|| прым.працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
П. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цывільны, грамадзянскі; штацкі, вольны (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́дэкс, ‑а, м.
1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.
2.перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.
[Ад лац. codex — кніга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗМРОК,
аптычная з’ява ў атмасферы перад узыходам і пасля заходу Сонца; паступовы пераход ад дзённага святла да начной цемры і наадварот. Суправаджаецца зарою. Працягласць З. залежыць ад геагр. шыраты месца: чым бліжэй да экватара, тым ён карацейшы; ад схілення Сонца: у аддаленых ад экватара зонах, дзе летам Сонца апускаецца пад гарызонт на невялікі вугал, вячэрні З. сутыкаецца з ранішнім і цемень зусім не настае (белыя ночы). Адрозніваюць З. грамадзянскі (сонца апускаецца пад гарызонт да 6°), навігацыйны (ад 6° да 12°) і астранамічны (ад 12° да 18°).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛОТ (франц. flotte),
сукупнасць суднаў пэўнага прызначэння (трансп., прамысл., ВМФ і інш.), тыпу энергет. установак і тэхн. аснашчэння (атамны, дызельны, паравы, ветразевы, вёславы), месца дыслакацыі (Балтыйскі, Ціхаакіянскі і інш.); таксама аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ў ВМС дзяржаў для вядзення аперацый на акіянскім (марскім) тэатры ваен. дзеянняў. Складаецца з розных родаў сіл: падводных лодак, надводных караблёў, марскіх авіяцыі, пяхоты і інш. Узначальвае Ф. камандуючы, мае штаб, органы кіравання, службы тылу, сувязі, узбраення і інш. Тэрмін ужываецца таксама ў дачыненні да авіяцыі або авіяц. аб’яднанняў (напр., грамадзянскі паветраны Ф., аэрафлот і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРАЦЭСУА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,
галіна права, якая рэгулюе парадак судаводства па цывільных справах і выкананне суд. рашэнняў. У цывільным працэсе дзейнічаюць тыя ж суб’екты, што і ў цывільным праве. Разглядаюцца справы па спрэчках, што ўзнікаюць з цывільных, сямейных, прац. праваадносін, адм.-прававых спраў асаблівай вытворчасці і інш. Нормы Ц.п.п. фарміруюць мэты, задачы, правы і абавязкі суда пры ажыццяўленні правасуддзя па цывільных справах, вызначаюць падведамнасць і падсуднасць спрэчак, прававое становішча ўдзельнікаў цывільнага працэсу, рэгламентуюць ход суд. разбору і інш.Асн. прававы акт Ц.п.п. на Беларусі — Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.