адлюстраванне аголенага чалавечага цела ў выяўленчым мастацтве.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
такы́р
(цюрк. takyr = роўны, голы)
роўная гліністая прастора ў пустынях і паўпустынях Сярэд. Азіі і Казахстана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАРАБУ́ (Leptoptilos),
род птушак сям. буслоў атр. галянастых. 3 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы. Жывуць калоніямі на дрэвах або скалах паблізу балот.
Даўж. да 1,5 м, размах крылаў да 3 м. Спіна чорная або цёмна-шэрая, ніз цела белы. Дзюба масіўная. Галава і шыя пакрыты рэдкім пухам. На шыі голы гарлавы мяшок (у М. яванскага няма). Кормяцца жывёльным кормам, мярцвячынай. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лахты́тыр ’абадранец’ (Бяльк.). Да лахта2. Утворана, як і галытыр ’голы, бедны’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўго́лы, ‑ая, ‑ае.
Амаль голы. На тым баку, паміж лазы й трысця, З густых кустоў вылазячы паволі, Ішоў дзікун, абдзёрты і паўголы, Трымаючы з апучкі белы сцяг.З. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gaunt
[gɔnt]
adj.
1) схудне́лы, змарне́лы; худы́
2) пусты́, го́лы й пану́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРО́КАП ВЯЛІ́КІ, Прокап Голы (Prokop Veliký, Prokop Holý; каля 1389—30.5.1434),
чэшскі палкаводзец у гусіцкіх войнах. Да 1425 прапаведнік табарытаў, з 1426 іх гал.паліт. і ваен. кіраўнік. Узначальваў аб’яднанае гусіцкае войска, якое разбіла ням. курфюрстаў каля Усці-над-Лабай (1426), крыжакоў каля Тахава (1427) і Домажліцы (1431). Ініцыіраваў паходы гусітаў у Славакію, Майсен, Брандэнбург, Саксонію, Баварыю, Аўстрыю, Венгрыю і інш. У 1433 узначальваў чэш. пасольства на Базельскім саборы. Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыдакты́зм, ‑у, м.
Кніжн. Павучальнасць. Самуіла, які любіў кнігу і хацеў пазнаць тайны сусвету, не мог задаволіць рэлігійны дыдактызм.Каваленка.[Канец] байкі не выклікае смеху і ўспрымаецца як голы дыдактызм.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхніцы́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой‑н. справы на шкоду яе сутнасці. Голы тэхніцызм.
2. Празмерны ўхіл у бок паказу тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАТУРЫ́ЗМ (ад лац. natura прырода),
1) тэорыя паходжання рэлігіі з увасаблення і шанавання сіл прыроды.
2) Адна з плыняў у фіз. культуры, асн. ідэя якой — макс. набліжэнне чалавека да прыроды з мэтай аздараўлення цела і духу. Зрэдку наз. нудызмам (ад лац. nudus голы), аднак поўную аголенасць цела дапускаюць не ўсе яго прыхільнікі. Зарадзіўся ў Германіі ў пачатку 20 ст., пашырыўся ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе і інш. У статутах сваіх клубаў і практыцы натурысты захоўваюць прынцыпы этыкі чалавечых адносін.