рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).

Р. глебу пад пасевы.

Р. хворага да аперацыі.

Р. кадры.

2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.

Р. матэрыялы для даклада.

Р. дыпломную работу.

3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.

Р. удар па праціўніку.

4. што. Варыць ежу, гатаваць.

Р. вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nmachen vt

1) прымацо́ўваць, прыла́джваць

2) запа́льваць (святло)

3) гатава́ць, запраўля́ць (ежу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

cook2 [kʊk] v.

1. гатава́ць, вары́ць (ежу)

2. infml зве́сці, зні́шчыць (каго-н.)

cook up [ˌkʊkˈʌp] phr. v. infml падрабі́ць, сфабрыкава́ць;

cook up charges сфабрыкава́ць абвінава́чанне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАРАВА́ЙНЫЯ ПЕ́СНІ,

вясельныя песні, прысвечаныя вясельнаму рытуальнаму хлебу—караваю. Найб. пашыраны ў беларусаў і ўкраінцаў. На Беларусі вядомы ўсюды, але значна пераважаюць на Палессі. Тут яны адлюстроўваюць усе моманты каравайнага абраду: «як матка маладой (маладога) запрашае каравайніц гатаваць каравай», «як каравай расчыняюць», «як яго месяць», «як саджаюць у печ», «як каравай пячэцца», «як яго з печы вынімаюць», «як пільнуюць каравай, каб хлопцы не ўхапілі», «як ставяць каравай на стол», «як упрыгожваюць яго», «як нясуць каравай з дому маладога ў дом маладой», «як аб’ядноўваюць абодва караваі (маладога і маладой)», «як крояць каравай», «як яго дзеляць», а таксама шмат песень, якія ўхваляюць сам каравай, урачыстых і жартаўлівых песень-зваротаў да каравайніц. Напевы К.п. прыўзнята «буйнага» характару са звонкімі воклічамі; пераважаюць тыпавыя, агульныя для многіх вясельных песень, але ёсць і спецыфічныя (напр., «Да рана-рана нешта ў лесе звінела»).

Публ.:

Шырма Р.Р. Беларускія народныя песні. Т. 4. Мн., 1976;

Вяселле: Песні. Кн. 2. Мн.,1981;

Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990;

Можейко З.Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983.

Літ.:

Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Мн., 1956.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 8, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gotować

незак.

1. кіпяціць; гатаваць, варыць;

gotować wodę — гатаваць (кіпяціць) ваду;

gotować mleko — парыць малако;

2. рыхтаваць, падрыхтоўваць;

czas gotować kufry do drogi — час збіраць чамаданы ў дарогу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Жондзіцьгатаваць страву’ (клец., Жыв. сл., 180). З польск. rządzić ’уладаць, кіраваць’, дыял. ’быць у парадку’; параўн. przyrządzać ’рыхтаваць ежу, лекі’. Магчыма, з пэўнага дыялектнага семантычнага варыянта, а магчыма, у выніку адцягнення з прэфіксальнага варыянта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

käsen vt

1) гатава́ць сыр (з чаго-н.)

2) vi разм. мало́ць [вярзці́] лухту́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гатава́нне ср.

1. загото́вка ж., загота́вливание;

2. приготовле́ние, пригота́вливание;

3. приготовле́ние, пригота́вливание, ва́рка ж.; стря́пание, стряпня́ ж.;

4. кипяче́ние;

1-4 см. гатава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэпарава́ць, прэпары́раваць

(лац. praeparare = гатаваць)

1) апрацоўваць жывёльны або раслінны арганізм для вырабу з яго прэпаратаў;

2) перан. падрыхтоўваць што-н., апрацоўваючы пэўным чынам (напр. п. аўтарскі тэкст).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Марынава́ць ’кансерваваць, гатаваць харчовыя прадукты ў марынадзе’, (перан.) ’знарок прытрымліваць у адным стане, званні’ (ТСБМ). З рус. мариновать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79–80), якое з франц. mariner або з ням. marinieren < лац. marināre ’класці ў салёную ваду’ (Фасмер, 2, 573).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)