ІЛЬЮ́ШЧЫЦ Канстанцін Мікалаевіч (н. 2.1.1947, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1943 Адбыліся паміж партызанамі і ням.-фаш. гарнізонам
(каля 300 чал.) у г.Чашнікі 19—22 студз. і 19—21 кастр. ў Вял.Айч. вайну. 19 студз. 3 атрады (320 чал.) Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава» блакіравалі гарнізон і на працягу 3 дзён вялі па ім гарматны агонь. Каб затрымаць падмацаванне гарнізону, што рухалася з в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на, 22 студз. партызаны ўзарвалі мост цераз р. Ула і распачалі бой. Аднак з-за перавагі сіл праціўніка з наступленнем цемнаты атрады адышлі ў размяшчэнне брыгады. Бой у кастр. — састаўная частка Лепельскай аперацыі 1943. У ноч на 20 кастр. 3 батальёны Смаленскага партыз. палка атакавалі гарнізон (каля 700 чал.) і выцеснілі праціўніка з займаемых пазіцый. Аднак ён, замацаваўшыся ў цагляных будынках касцёла, школы, дома культуры, бальніцы, арганізаваў 4 контратакі, якія былі адбіты партызанамі. Бой працягваўся больш за суткі, пакуль з г. Сянно да гітлераўцаў не падышло падмацаванне. Партызаны пад прыкрыццем дымавой заслоны адышлі. У г. Чашнікі на брацкай магіле партызан (27 чал.),
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
załoga
ж.
1.гарнізон;
załoga fortecy — гарнізон крэпасці;
2. экіпаж; каманда;
załoga statku — экіпаж судна;
załoga samolotu (czołgu) — экіпаж самалёта (танка);
3. калектыў; персанал;
załoga fabryki — калектыў фабрыкі (завода)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г.Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц.гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТЭРПЛЯ́ТЭ (Westerplatte),
паўвостраў у Гданьскай бухце на тэр.г. Гданьск (Польшча). 1.9.1939 з бамбардзіроўкі Вестэрплятэ ням. браняносцам «Шлезвіг-Гольштэйн» пачалася 2-я сусв. вайна. 1—7 вер. польск. гарнізон (182 чал., сярод якіх былі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі, у т. л. Я.Брыль) трымаў тут гераічную абарону, стрымліваючы намнога большыя сілы ням.-фаш. войскаў і флоту. Каля ўваходу ў порт помнік абаронцам Вестэрплятэ (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПІВАЛДЫ́ЕЎ Мамадалі (20.9.1919, кішлак Пандыган Рыштанскага р-на Ферганскай вобл., Узбекістан — 7.5.1969),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце; трапіў у палон, пасля ўцёкаў у партызанах: камандзір аддз. разведкі атрада, які дзейнічаў на тэр. Віцебскай і Магілёўскай абл. У 1944 Т. з аддзяленнем абяззброіў ням.-фаш.гарнізон. Пасля вайны старшыня калгасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСА́ДА,
1) загадзя і старанна замаскіраванае размяшчэнне воінскага падраздзялення (або партызан) на найб. верагодных шляхах руху праціўніка з мэтай яго разгрому раптоўным ударам, захопу палонных і знішчэння баявой тэхнікі.
2) У Стараж. Русі — гарнізон у горадзе на чале з засадным ваяводам; войскі рэзерву (таксама засадны полк), падрыхтаваныя для нечаканага нападу на праціўніка. Напр., у Кулікоўскай бітве 1380 засадны полк на чале з Баброкам-Валынскім і Уладзімірам Серпухаўскім вырашыў зыход бою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦАВА СЛАБАДА́,
вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 523 ж., 303 двары (2000). Цагельны і 3 асфальтавыя з-ды. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вял.Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы ням.-фаш.гарнізон (гл.Пацаваслабодскі бой 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нешматлі́кі, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з невялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Гарнізон немцы паставілі там нядаўна, быў ён нешматлікі, і партызаны пасля трохгадзіннага бою занялі Рудню.Шахавец.//толькімн. Якія ёсць у невялікай колькасці. З усёю адданасцю заўзятага настаўніка пачаў Лабановіч заняткі са сваімі нешматлікімі вучнямі.Колас.Нешматлікімі агнямі свяціўся .. [горад].Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)