Панара́ма ’від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка’ (ТСБМ). З рус.панора́ма (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. з зах.-еўрап. моў, дзе з лац.panorāma < грэч.πᾶν ’усе’ і ὅρᾱμα ’від’, відовішча’ (Фасмер, 3, 198).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
spectacular1[spekˈtækjələ]n.
1.я́ркі тэатра́льны спекта́кль, фее́рыя; тэатралізава́ны канцэ́рт з удзе́лам зо́рак
2. эфе́ктнае відо́вішча;
a bridal spectacular пы́шнае вясе́лле
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш.Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «На Захад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава на бел. мову перакладалі Р.Барадулін, С.Гаўрусёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЦКІ ТЭАТРАЛІЗАВА́НЫ ПАКА́З 1912,
літаратурна-музычны і сцэнаграфічны спектакль-кампазіцыя ў «жывых карцінах» («абразах») на тэму пораў года ў прац. жыцці і ўяўленнях селяніна. Адбыўся ў пач. 1912 у адным з сялянскіх двароў каля г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.
Прадстаўленне складалася з уступу, 4 частак (4 пораў года) і заключэння. Развівалася чаргаваннем сцэн. карцін, сэнс якіх удакладняўся дэкламацыяй вершаў Я.Купалы, Я.Коласа і інш., нар. песнямі. Адбывалася ў муз. суправаджэнні. У афармленні выкарыстаны элементы нескладанай бутафорыі, натуральныя рэчы (рэквізіт), шумавыя прыёмы (вецер, гром), светлавыя эфекты ўсіх колераў чырвоны — колер агню, блакітны — месяца, жоўты — сонца і інш. Усе кампаненты («карціны», кампазіцыйныя пераходы, вобразы-алегорыі, тэксты, спевы, дэкламацыі) былі аб’яднаны ў вобразным адзінстве фалькл.сцэн.відовішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел.сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац.scaena ад грэч.σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Vórführungf -, -en
1) дэманстра́цыя, пака́з; відо́вішча, пастано́ўка
2) юрыд. (прымусовы) прыво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
авіяшо́у
(ад лац. avis = птушка + англ. show = відовішча, паказ)
святочнае відовішча з удзелам спартыўных самалётаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
цыркара́ма
(ад лац. circus = кола + horama = выгляд, відовішча)
кінатэатр з панарамным экранам, які акружае глядзельную залу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЛО́МБАК (Gołąbek) Юзаф (7.6.1889, Борак Фаленцкі, цяпер у межах Кракава — 25.9.1939),
польскі філолаг-славіст. Д-р філасофіі (1914) і філалогіі (1933). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1909). З 1926 дацэнт Варшаўскага ун-та. Асн. працы: «Пан Тадэвуш» у славянскіх перакладах» (1929—31, у т. л. і пераклады на бел. мову), «Іва Войнавіч, югаслаўскі драматург» (1932), «Брацтва св. Кірылы і Мяфодзія ў Кіеве» (1935), «Сербска-лужыцкая літаратура», «Цар Максімілян (народнае відовішча на Русі)» (абедзве 1938), «Гісторыя лужыцкага народа» (1939). Грунтоўнасцю фактычнай асновы, новымі матэрыяламі вылучалася яго манаграфія «Вінцэнты Дунін-Марцінкевіч, польска-беларускі паэт» (1932). Даследаваў бел. л-ру (арт. «Пачаткі беларускай драматургіі», 1925), фальклор і этнаграфію (арт. «Беларускія дзяды», 1925).
Літ.:
Wierzyński S. Józef Gołąbek // Pamętnik literacki. 1946. Т. 36.