СКАРЫ́НКІН Іван Яфімавіч (26.11.1919, в. Тратны Вугал Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна ў Маскве (1952). У 1939—71 служыў у Сав. Арміі (з 1958 у газ. «Во славу Родины»), у 1972—85 у выд-ве «Беларусь». Друкуецца з 1950. Піша на рус. мове. Аўтар кніг нарысаў «Завешчана бацькамі» (1974), і «Пра што шумяць сосны» (1980), «Залатая карона з Клімавічаў» (1998), дакумент. аповесцей «Мацней за сталь» (1978), «Тугія вятры» (1983), «У смузе палігоннай» (1984), аповесці «Права весці ў бой» (1980). Асн. тэматыка яго творчасці — мужнасць і гераізм у гады Вял.Айч. вайны, мірныя будні воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цяпля́нішча, ‑а, н.
Абл. Вогнішча. Сапраўды, нядаўна гарэлі Тут школьных паходаў кастры. Цяплянішч яшчэ не паспелі Развеяць сухія вятры.Калачынскі.А потым — мір... Зара ў блакіце... І тло цяплянішч на зямлі... І зноў хада па той арбіце, дзе ногі ўпершыню прайшлі.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТАРКТЫ́ЧНЫ КЛІ́МАТ,
клімат Антарктыды і прылеглых да яе акіянскіх прастораў (Антарктыкі). Над мацерыком надзвычай суровы. Т-ра паветра на працягу года адмоўная: летам у студз. да -13,6 °C, зімой у ліп. -60...-70 °C, на полюсе холаду (ст. Усход) самая нізкая на Зямлі — каля -90 °C. Ападкаў за год менш за 100 мм. Надвор’е вызначаецца Антарктычным антыцыклонам. Большая частка сонечнай радыяцыі адбіваецца снегавым покрывам (альбеда каля 85%), вял. страты цяпла даўгахвалевым выпрамяненнем з-за высокага становішча паверхні над узр. мора. На ўзбярэжжы т-ра паветра летам павышаецца да 0, +5 °C, гадавая сума ападкаў да 700—1000 мм, моцныя сцёкавыя і ўраганныя (40—60 м/с) вятры. Клімат акіянскіх прастораў Антарктыкі характарызуецца рэзкімі ваганнямі ціску, частымі цыклонамі, параўнальна аднароднымі т-рамі паветра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВА́,
рака ў Ленінградскай вобл. Расіі. Даўж. 74 км, пл. басейна 281 тыс.км². Выцякае з Ладажскага воз., упадае ў Фінскі зал. У нізоўях падзяляецца на рукавы (асн.: Вял. і Малая Н., Вял. і Малая Неўка), утварае дэльту, на 42 астравах якой і Прынеўскай нізіне размешчаны С.-Пецярбург. Сярэдні расход вады каля в. Новасаратаўка 2520 м³/с. Паўд.-зах. і зах.вятры наганяюць ваду з Фінскага зал., у выніку чаго падымаецца ўзровень вады, часам у С.-Пецярбургу бываюць навадненні (самыя высокія падняцці вады 410 см у 1824 і 369 см у 1924). Ледастаў з пач. снежня да канца крас. — пач. мая. Н. ўваходзіць у склад Беламорска-Балтыйскага і Волга-Балтыйскага водных шляхоў. На Н. (у вытоку) г. Шлісельбург.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́МПА, пампасы (ісп. pampa, множны лік pampas, з мовы індзейцаў кечуа),
субтрапічная стэпавая расліннасць, якая займае раўніны на ПдПаўд. Амерыкі. Прадстаўлена злакамі і разнатраўем. П. называюць таксама некаторыя раўнінныя тэр. ў Паўд. Амерыцы з пераважаннем аднайм. травяністай расліннасці. Уласна П. — прыродная вобласць у цэнтр. частцы Аргенціны. Акумулятыўная раўніна з лёсавым покрывам, якая паступова ўздымаецца на З, да перадгор’яў Анд. На ПдУ горныя масівы выш. да 1243 м. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300—500 мм (на З) да 800—950 мм (на У) за год. Характэрны штармавыя вятры пампера. Гал. рака — Парана. Прыродная разнатраўна-злакавая расліннасць захавалася на асобных мясцінах. П. — адзін з асн.эканам. раёнаў краіны. Вял. колькасць гарадоў; пасевы пшаніцы і кукурузы; на З — пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАНТАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС, субантарктыка,
прыродны геагр. пояс у Паўд. паўшар’і паміж умераным поясам і антарктычным поясам. Ахоплівае акваторыю акіяна і астравы на Пн ад Антарктыды (паміж 58—60° і 65—67°паўд. ш.). Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, які раздзяляе паветра антарктычнае і ўмераных шырот. Клімат акіянічны, вільготны, ападкаў каля 500 мм за год (пераважна ў выглядзе снегу), частыя мяцеліцы, штармавыя вятры, туманы. Зімой т-ры паветра ад -5 °C да -15 °C, вады ад -1,5 °C да -2 °C, акіян укрыты плаваючымі ільдамі, айсбергамі. Летам т-ра паветра і вады каля 0 °C. Салёнасць вод 33—34‰. Значнае ветравое хваляванне і зыб (выш. хваляў да 10 м). Воды багатыя гіланктонам, рыбай, трапляюцца кітападобныя. На астравах — лішайнікі, травы, кусты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКЛА-МАКА́Н,
пустыня на З Кітая, у цэнтр.ч. Кашгарскай раўніны; адна з буйнейшых пясчаных пустынь свету. Пл. 271 тыс.км². Даўж. з 3 на У больш за 1000 км, шыр. да 400 км. Пераважаюць выш. 800—1300 м, найб.выш. 1664 м (г. Чонгтаг). Б.ч. тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Т.-М. з 3 і Пн агінае р. Тарым, у вільготныя гады перасякае р. Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 мм за год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Б.ч. паверхні без расл. покрыва. У вільготных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі, па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́НАК Анатоль Аляксеевіч (14.3.1922, в. Селішча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.11.1994),
бел. мастак. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1937—40). Быў мастаком на прадпрыемствах Віцебска, Мінска, Карэліі, Эстоніі. Працаваў пераважна ў жанры пейзажа ў тэхніках акварэлі, алею. Творы вызначаюцца шчырасцю, тонкім лірыка-паэт. успрыманнем прыроды. Сярод іх; «Цёплы дзень» (1944), «Поле», «Майскі дзень», «У парку», «Дворык», «На беразе возера», «Вайсковы эцюд» (усе 1948), «На таку» (1959), «Рэчанька» (1960), «Жнівень» (1964), «Поле восеньскае» (1965), «Летні матыў» (1966), «Хмары над іржышчам» (1967), «Першы спеў» (1969), «Цішыня» і «Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах» (абодва 1970), «Прасторы Наваполацка» і «Старадаўнасць Полацка» (абодва 1972), «На пляцоўцы» (1973), «Акно» (1975), «Восеньскае» (1980), «Чэрвень» і «Зямля восеньская. Забор’е» (абодва 1984), «Да восені. Букет» (1986), «Вятры перадасеннія» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі.Чорны.Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
1. Выдаліць моцным струменем, плынню паветра. Вятры выдзьмулі пясок на ўзгорках. Выдзьмуць дым скразняком. □ Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс.М. Стральцоў.
2. Вырабіць што‑н. шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзьмуць бутлю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)